Блог

Добры доктар Олівер

Medium?1369666174

Ці надаралася вам чытаць кнігі сапраўднага практыкуючага лекара? Ды яшчэ такога, які мае шырокую вядомасць і прызнаны высокапрафесійны ўзровень? Олівер Сакс – менавіта такі аўтар, лекар-неўролаг, які выдатным стылем апісвае выпадкі са сваёй медычнай практыкі. Максім Нікітка-Міровіч пра адну з самых знакамітых яго кніг – "Чалавек, які прыняў жонку за капялюш".

 

У кнізе распавядаецца пра складаныя нейрапсіхалагічныя захворванні, праз якія людзі бачаць свет інакш. Толькі ўявіце – у свеце ёсць немалая колькасць людзей, якім складана выконваць нават самыя элементарныя дзеянні – пазнаванне асобаў, супастаўленне розных перыядаў свайго жыцця, прыгадванне ўчорашняга дня.

Олівер Сакс усё жыццё займаецца працай з такімі пацыентамі, ставячыся да іх вельмі чула; безумоўна, ён з'яўляецца лекарам-гуманістам. Сакс перш за ўсё бачыць і лечыць не хваробу, а чалавека, намагаецца яму дапамагчы справіцца са сваёй фізічнай хібай, а там, дзе гэта ўжо немагчыма з нейрафізіялагічных прычынаў – імкнецца дапамагчы чалавеку захаваць сябе і атрымліваць задавальненне ад жыцця. Пры ўсім гэтым Олівер не з'яўляецца "засушаным навукоўцам" – у кнізе ён паўстае як вельмі рознабаковы чалавек – які, акрамя медыцыны, добра знаёмы з працамі па філасофіі (цытуе Вітгенштэйна, Арыстоцеля), грае на фартэпіяна, захапляецца жывапісам і наогул мастацтвам.

"Чалавек, які прыняў жонку за капялюш" – выдатная і кранальная кніга. Прачытаўшы яе, міжволі задумаешся пра своеасаблівы "шавінізм тых, хто выжыў" – усё навакольнае рукатворнае асяроддзе, у тым ліку і розныя ідэалагічныя тэорыі, з'яўляюцца па сваёй сутнасці "прадукцыяй тых і для тых, хто застаўся жывы". Хто ведае, ці не страцілі мы ў тых, хто не можа пазнаваць асоб, трымаць у руцэ аловак ці гаварыць, яшчэ больш геніяльных Моцарта, Эйнштэйна, Бродскага?

Чытайце таксама

апошнiя водгукi

Асабіста пасля знаёмства з кнігай узнікла жаданне завесці спецыяльны дыялектны слоўнік. Мова проста выкшталцоная. Моцна ўражаны "Выспамі".

Аповесць "Удог" - першы квіток у цікавы і незвычайны свет мастацтва слова Аўтара. Здзівіла ў першую чаргу мова і стыль. Перачытваць і разважаць.

Прачытаў пасля артыкула Ціхана Ч. на "свабодзе", застаўся ў захапленні. "Палкоўніку ніхто не піша", але пра рыбу :)

усе водгукi

Каментароў няма
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць каментары і ставіць адзнакі
Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце