Навіны

Джэсі Айзенберг выпусціць зборнік апавяданняў

Medium?1392567066
Амерыканскі актор Джэсі Айзенберг выпусціць зборнік апавяданняў «Bream Gives Me Hiccups: And Other Stories» («Ад ляшча я ікаю: ды іншыя гісторыі»), паведамляе The Los Angeles Times. 
 
У зборнік павінны увайсці як  не публікаваныя раней апавяданні, так і тыя, што выходзілі ў New Yorker і McSweeney's. У прыватнасці, аповяд, які даў назву зборніку, раней ужо публікаваўся ў McSweeney's, у ім распавядаецца пра 9-гадовага хлопчыка, які аглядае рэстараны. 
 
30-гадовы Айзенберг публікуецца ў амерыканскіх часопісах ўжо некалькі год, яго першае апавяданне ў McSweeney's было надрукавана ў 2009 годзе. Чакаецца, што зборнік апавяданняў акцёра паступіць у продаж у 2015 годзе. 
 
Джэсі Айзенберг здымаецца ў кіно з пачатку 2000-х гадоў. Айзенберг найбольш вядомы па ролі заснавальніка Facebook Марка Цукерберга ў фільме «Сацыяльная сетка». У лютым 2014 стала вядома, што ён выканае галоўнага злыдня Лекса Лютара ў фільме «Бэтман супраць Супермэна», выхад якога назначаны на 2016 год.
 
Паводле lenta.ru
Чытайце таксама

апошнiя водгукi

Асабіста пасля знаёмства з кнігай узнікла жаданне завесці спецыяльны дыялектны слоўнік. Мова проста выкшталцоная. Моцна ўражаны "Выспамі".

Аповесць "Удог" - першы квіток у цікавы і незвычайны свет мастацтва слова Аўтара. Здзівіла ў першую чаргу мова і стыль. Перачытваць і разважаць.

Прачытаў пасля артыкула Ціхана Ч. на "свабодзе", застаўся ў захапленні. "Палкоўніку ніхто не піша", але пра рыбу :)

усе водгукi

Каментароў няма
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць каментары і ставіць адзнакі
Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце