Навіны

Джордж Марцін спазніўся з шостай часткай "Песні лёду і агню"

Амерыканскі пісьменнік Джордж Марцін не паспеў у тэрмін скончыць працу над шостай часткай «Ветры зімы» эпічнай сагі «Песня лёду і агню», на якой заснаваны папулярны тэлесерыял «Гульня тронаў». Пра гэта сведчыць допіс, пакінуты Марцінам ў ягоным блогу.
 
 
«Кніга "Ветры Зімы" не скончаная, – паведаміў ён прыхільнікам. – Паверце, я без задавальнення пішу гэтыя словы. Вы расчараваныя, і не толькі вы». Раней чакалася, што праца над фантастычным раманам будзе завершаная 31-га снежаня мінулага года.
 
«Мае рэдактары і выдаўцы расчараваныя, у HBO расчараваныя (тэлеканал, які валодае правамі на экранізацыю сагі), мае агенты і замежныя выдаўцы і перакладчыкі расчараваныя ... але ніхто не можа быць больш расчараваны, чым я», – дадаў пісьменнік.
 
Паводле яго, «малаверагодна, што кніга будзе завершаная заўтра ці на наступным тыдні». «Сапраўды, шмат што ўжо напісана, – паведаміў Марцін. – Сотні старонак, дзясяткі частак». «Аднак яшчэ шмат чаго трэба напісаць. На гэта спатрэбяцца месяцы ... і гэта ў выпадку, калі праца пойдзе добра», – падкрэсліў пісьменнік.
 
Па дадзеных на красавік 2015 года, у свеце было прададзена больш як 60 млн асобнікаў кніг з серыі «Песня лёду і агню», яны перакладзеныя на больш чым 45 моваў. Чацвёрты і пяты тамы сагі, якую Марцін пачаў пісаць у 1991 годзе, узначальвалі спіс бэстсэлераў па версіі амерыканскай газеты The New York Times. Серыял «Гульня тронаў» быў адзначаны цэлым шэрагам прэстыжных узнагародаў, у тым ліку больш як 20 прэміямі «Эмі».
 
Чытайце таксама

апошнiя водгукi

Асабіста пасля знаёмства з кнігай узнікла жаданне завесці спецыяльны дыялектны слоўнік. Мова проста выкшталцоная. Моцна ўражаны "Выспамі".

Аповесць "Удог" - першы квіток у цікавы і незвычайны свет мастацтва слова Аўтара. Здзівіла ў першую чаргу мова і стыль. Перачытваць і разважаць.

Прачытаў пасля артыкула Ціхана Ч. на "свабодзе", застаўся ў захапленні. "Палкоўніку ніхто не піша", але пра рыбу :)

усе водгукi

Каментароў няма
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць каментары і ставіць адзнакі
Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце