Блог

Дзённік Лема пра няпростыя часы

Medium?1379936784

"Дыялогі" – адна з першых філасофскіх прац Станіслава Лема. Нa тытульным аркушы першага выдання "Дыялогаў" было нaпісана наступнае: "Пра aтамнае ўваскрашэнне, пра тэорыю немагчымасці, пра філасофскія канцэпцыі людаедствa, пра сум у прабірцы, пра кібернетычны псіхааналіз, пра электрычны метaпсіхоз, пра зваротную сувязь эвалюцыі, пра кібернетычную эсхaтологію , пра індывідуальнасць электрычнай сеткі, пра кавaрства электрамазгоў, пра вечнае жыццё ў скрыні, пра канструяванне геніяў, пра эпілепсію кaпітaлізмa, пра мaшыны для праўлення, пра праектаванне грамадскіх сістэм". Як казаў пан Станіслаў у адным са сваіх апошніх інтэрв'ю – "выдавец нават не разумеў, што ўсё гэта значыць, думаў, можа быць, я трошкі з'ехаў з глузду, а?"

 

Аднак кніга зусім не падобная да запісак вар'ята. "Дыялогі" перш за ўсё цікавыя вельмі своеасаблівым аналізам закрытых грамадстваў, названых таталітарнымі. Лем падышоў да гэтага аналізу з даволі нечаканага боку – ён стаў аналізаваць розныя тыпы грамадстваў, выкарыстоўваючы кібернетычны матэрыял і сродкі кібернетычнага дыскурсу.

Па выніках гэтага аналізу закрытае таталітарнае грамадства, якім правіць дыктатар, больш за ўсё нагадвае хворы арганізм, усе сілы якога сыходзяць толькі на падтрыманне жыццядзейнасці. У прыкладзе з грамадствам гэта выліваецца ў велізарную колькасць непатрэбных бюракратычных інстытутаў, кожны з якіх займаецца бясконцымі праверкамі, і ніхто не прымае самастойных рашэнняў – усё прыходзіць "зверху". З-за гэтага ўзнікаюць так званыя "асцыляцыі " – вялікія паўзы паміж сігналам (грамадскай праблемай) і адказам на яго (рашэннем) – з-за чаго падобны грамадскі лад аказваецца вельмі неэфектыўным.

 

Іншая частка кнігі прысвечана "немагчымасці атамнага ўваскрашэння". Пісьменнік пераканаўча даказвае, што нават вельмі старанна, паатамна адноўленая копія чалавека не будзе тоесная ягонай асобе. Увогуле гэта вельмі цікавае пытанне: што такое "я" і што менавіта яго вызначае і накіроўвае? У "Дыялогах" Лем спрабуе адказаць на яго, зноў жа выкарыстоўваючы вопыт кібернетыкі і матэматычнага аналізу. Ці ўдалым атрымаўся такі адказ? Вырашаць чытачу .

Рэкамендую гэтую кнігу ўсім прыхільнікам Станіслава Лема. Яна каштоўная як ранні твор аўтара, у якім ужо ўздымаюцца ўсе тыя пытанні, якія будуць займаць Лема надалей. Многія радкі кнігі напісаныя ў нялёгкія гады – у часы станаўлення "сацыялістычнай Польшчы" у гады позняга сталінізму. Прыватныя кніжныя выдавецтвы зачыняліся адно за адным – шляхам ліквідацыі або нацыяналізацыі, знішчаліся незалежныя інстытуты грамадзянскай супольнасці. Як мне здаецца, напісанне "Дыялогаў" дапамагло перш за ўсё самому пісьменніку – разабрацца ў сабе, зацвердзіцца ў слушнасці ўласнага жыццёвага вектару і пакінуць для самога сябе ў будучыні нешта накшталт дзённіка пра няпростыя часы.

Чытайце таксама

апошнiя водгукi

Асабіста пасля знаёмства з кнігай узнікла жаданне завесці спецыяльны дыялектны слоўнік. Мова проста выкшталцоная. Моцна ўражаны "Выспамі".

Аповесць "Удог" - першы квіток у цікавы і незвычайны свет мастацтва слова Аўтара. Здзівіла ў першую чаргу мова і стыль. Перачытваць і разважаць.

Прачытаў пасля артыкула Ціхана Ч. на "свабодзе", застаўся ў захапленні. "Палкоўніку ніхто не піша", але пра рыбу :)

усе водгукi

Каментароў няма
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць каментары і ставіць адзнакі
Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце