Навіны

Фанаты Шэрлака Холмса займелі другую кнігу па-беларуску

У Бібліятэцы часопіса «ПрайдзіСвет» «PostScriptum» дзякуючы актыўнай падтрымцы чытачоў выйшла другая кніга Артура Конана Дойла з серыі пра Шэрлака Холмса — «Нататкі пра Шэрлака Холмса» (выдавецтва «Кнігазбор»). Сродкі на выданне гэтай кнігі цягам двух месяцаў збіраліся праз краўдфандынгавую платформу Talaka.by, яе падтрымалі больш чым 100 чалавек. Першая кніга з гэтага цыклу, «Прыгоды Шэрлака Холмса», выйшла год таму.

 

«Нататкі пра Шэрлака Холмса» — зборнік з дванаццаці апавяданняў пра ангельскага дэтэктыва. Паводле задумы Дойла, надрукаваныя ў 1894 годзе «Нататкі» мусілі завяршаць цыкл твораў пра Шэрлака Холмса — так з’явілася апавяданне «Апошняя справа Холмса». Аднак чытачы не дазволілі аўтару забіць героя, а таму гісторыя з прафесарам Марыярці — апошняя ў гэтым зборніку, але ніяк не ў цыкле.

«Вялікія дэтэктывы, як і вялікія злачынцы, заўсёды вяртаюцца: хоць гэты свет недасканалы, дабро несумненна мусіць перамагчы зло, хай сабе і цаной падзення ў Райхенбахскі вадаспад. Шэрлак Холмс — гэта першы супергерой, і таму цана, якую ён мусіць заплаціць за спакой на зямлі, адпаведная. Але хай чытач загадзя не расстройваецца: усе вялікія дэтэктывы ўрэшце вяртаюцца. Вернецца і гэты».

Паводле Prajdzisvet.org

Чытайце таксама

апошнiя водгукi

Асабіста пасля знаёмства з кнігай узнікла жаданне завесці спецыяльны дыялектны слоўнік. Мова проста выкшталцоная. Моцна ўражаны "Выспамі".

Аповесць "Удог" - першы квіток у цікавы і незвычайны свет мастацтва слова Аўтара. Здзівіла ў першую чаргу мова і стыль. Перачытваць і разважаць.

Прачытаў пасля артыкула Ціхана Ч. на "свабодзе", застаўся ў захапленні. "Палкоўніку ніхто не піша", але пра рыбу :)

усе водгукi

Каментароў няма
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць каментары і ставіць адзнакі
Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце