Навіны

Ганкураўскую прэмію далі за раман пра лёс салдат Першай сусветнай

Medium?1383808052

У Парыжы 4 лістапада ўручылі самую прэстыжную літаратурную прэмію Францыі, Ганкураўскую. Яна дасталася пісьменніку П’еру Леметру за раман “Да сустрэчы наверсе” пра французскіх салдатаў, якія вярнуліся з Першай сусветнай вайны.

 

62-гадовы П’ер Леметр напісаў пяць раманаў, за якія ён атрымаў каля 10 розных прэмій. Ён таксама вядомы як сцэнарыст тэлевізійных фільмаў. 

Ганкураўскую прэмію ўручаюць з 1903 году. Пераможцаў выбірае журы з 10 чалавек падчас вячэры ў парыжскім рэстаране “Друан”. Памер узнагароды складае ўсяго 10 еўра, аднак найбольшую каштоўнасць для лаўрэатаў уяўляе тое, што іх кніга будзе выпушчаная вялікім накладам. Летась прэмію ўручылі Жэрому Ферары за кнігу “Казань пра падзенне Рыму”. 

У гэты ж дзень уручылі прэмію Рэнадо, якая лічыцца другой па значнасці літаратурнай прэміяй Францыі. Сёлета яе лаўрэатам стаў Ян Муа, які раней, у 1996 годзе, атрымаў Ганкураўскую прэмію. Сёлета яго ўзнагародзілі за 1200-старонкавую кнігу “Нараджэнне”.

Паводле prajdzisvet.org

Чытайце таксама

апошнiя водгукi

Асабіста пасля знаёмства з кнігай узнікла жаданне завесці спецыяльны дыялектны слоўнік. Мова проста выкшталцоная. Моцна ўражаны "Выспамі".

Аповесць "Удог" - першы квіток у цікавы і незвычайны свет мастацтва слова Аўтара. Здзівіла ў першую чаргу мова і стыль. Перачытваць і разважаць.

Прачытаў пасля артыкула Ціхана Ч. на "свабодзе", застаўся ў захапленні. "Палкоўніку ніхто не піша", але пра рыбу :)

усе водгукi

Каментароў няма
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць каментары і ставіць адзнакі
Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце