Навіны

«Х'юга» за лепшы раман атрымала Эн Лекі

17 жніўня ў Лондане адбылася цырымонія ўручэння «Х'юга» – прэстыжнай літаратурнай прэміі ў галіне навуковай фантастыкі. Прыз за лепшы раман атрымала кніга «Ancillary Justice» («Дадатковае правасуддзе») амерыканскай пісьменніцы Эн Лекі, пра гэта паведамляе The Guardian. 
 
 
Прэса пачала называць Лекі «новай важнай з'явай у навуковай фантастыцы» пасля таго, як Ancillary Justice сабрала цэлы ўраджай літаратурных узнагарод: выйграла прэмію амерыканскай асацыяцыі пісьменнікаў-фантастаў «Небьюла», прэмію Артура Кларка і прэмію Брытанскай асацыяцыі навуковай фантастыкі BSFA Award. Ancillary Justice — дэбютны раман 48-гадовай пісьменніцы, ён быў апублікаваны ў 2013 годзе. У ім распавядаецца пра штучны інтэлект, што выжыў пасля катастрофы на касмічным караблі.
 
 
Сістэма, якая па волі лёсу стала аўтаномнай, у спробах вызначыць вінаватага ў катастрофе даследуе пабудову чалавечага грамадства. Сярод іншых лаўрэатаў прэміі ў іншых намінацыях – Джон Чу з апавяданнем "The Water that Falls on You from Nowhere» і Кэмеран Хёрлі, які атрымаў адразу дзве ўзнагароды – як лепшы фан-пісьменнік і як аўтар кнігі фантастыкі «We Have Always Fought: Challenging the Women, Cattle and Slaves Narrative».
Прэмія «Х'юга» была заснаваная ў 1953 годзе. Яе лаўрэатамі ў розныя гады станавіліся Артур Кларк, Джордж Оруэл, Роджэр Жэлязны, Рэй Брэдберы, Філіп Дзік і іншыя.
 
Паводле Афиша-Воздух
Чытайце таксама

апошнiя водгукi

Асабіста пасля знаёмства з кнігай узнікла жаданне завесці спецыяльны дыялектны слоўнік. Мова проста выкшталцоная. Моцна ўражаны "Выспамі".

Аповесць "Удог" - першы квіток у цікавы і незвычайны свет мастацтва слова Аўтара. Здзівіла ў першую чаргу мова і стыль. Перачытваць і разважаць.

Прачытаў пасля артыкула Ціхана Ч. на "свабодзе", застаўся ў захапленні. "Палкоўніку ніхто не піша", але пра рыбу :)

усе водгукi

Каментароў няма
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць каментары і ставіць адзнакі
Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце