Iнтэрв'ю

Такія нетаропкія гутаркі са спадаром Валянцінам павінныя перыядычна з’яўляцца, хаця б для заспакаення і седатыўнага эфектукаб адчуць, што ўсё змяняецца, і ўсяму ёсць працяг. Алеся Лапіцкая задала філосафу колькі пытанняў – пра літаратуру, крытыку, час і кон.

Алеся Лапіцкая

У канцы кастрычніка ў серыі “Пункт адліку” бібліятэкі Саюза беларускіх пісьменнікаў выйшла дэбютная аповесць празаіка Андрэя Лазуткіна “Полигон”. Кніга выклікала хвалю вострых водгукаў у СМІ і справакавала ажыўленую палеміку ў сацсетках. Мы прапаноўваем вашай увазе першае інтэр’вю з маладым аўтарам, якое адбылося ў ягоным пад’ездзе.

dorskaya

Загадкавая Пачкоўская ўрэшце выдала кнігу вершаў. Пра яе мы ведалі няшмат — тое, што ў віртуальнасьці яна час ад часу мільгае, як «каляровая капуста; тое, што дома ў яе — два мужчыны з дарослымі сур'ёзнымі тварамі. Адзін — Андрэй Пакроўскі — малюе ды піша з заражальнай весялосьцю ды лёгкасьцю ў словах. Пра другога — Мацейку — распавядзе нам ніжэй сама Віялета. 

Прэзэнтацыя Пачкоўскай, магчыма, прэтэндуе на месца ў кнізе рэкордаў. Яна заняла ўсяго 33 хвіліны, ніхто нават ні разу не пазяхнуў. І размова ў нас атрымалася гэткаю ж. Не для пазяханьня.

 

Адэля Дубавец

Не пазьней за 23-ю – каб быў у хаце. Крымінальна-папраўчая камісыя праліе сьвятло на начны двор, калі ён спусьціцца туды а трэцяй, лепш не спрабаваць. Кожны панядзелак – адзначыцца. Што працуе, не прагульвае, пашырае асартымэнт кнігарні “логвінаЎ”. 

Да 15-га кастрычніка чалавек, які нясе цуд і сьвятло на кніжныя паліцы беларусаў, будзе жыць так. Згодна з выракам. Калі сытуацыя ня зьменіцца.

З пакараным дзяржаваю нібыта за незаконнае прадпрымальніцтва кнігараспаўсюднікам мы сустрэліся па месцы працы. У офісе без вакон, добра, хоць зь дзьвярыма. І пагаварылі – зь нечаканаю свабодаю, паветрам ды палётам фантазіі.

Адэля Дубавец

Таня Скарынкіна са Смаргоні жыве ў партугальскім Фару, піша вершы, падобныя на сны, і робіць карціны з рэчаў, якія падбірае на сметніках альбо знаходзіць на вуліцы. Яе вершы і фота здаюцца ў чымсьці сугучнымі – сабраныя з нечаканых дробязяў, якія быццам частка рэчаіснасці, а ў той жа момант – нешта зусім нерэальнае. І нават смерць тут у самым прыгожым, дэкаратыўным, выглядзе – як мёртвая птушка ці жучок. 

Дагэтуль творы Скарынкінай існавалі ў “ЖЧ”, выходзячы за яго межы ў часопісных публікацыях. Але зусім хутка ў Мінску чакаецца дэбютная “Книга для чтения вне помещения и в помещениях». Пра гэта мы і пагаварылі з аўтаркай. 

dorskaya

Ці ёсьць нейкія часавыя межы, у якія трэба пасьпець зьмясьціцца, каб дэбютаваць? Франсуаза Саган ужо ў 19 была на піку славы! — скажа нехта. Без сумневу, Юлія Шарова знойдзе спосаб адпарыраваць такія заявы. Свой першы раман яна то камечыла і выкідала ў сьметніцу, як звычайную пратэрмінаваную газэту, то бралася шліфаваць яго, быццам каштоўны заморскі камень. І літаральна толькі што атрымала прэмію „Дэбют”, якую штогод раздае ПЭН-Цэнтр. А яшчэ і элегантны камплімэнт ад мэтраў — сам Лявон Баршчэўскі напісаў рэцэнзію на ейнага „Дона Джавані...”, паведаміўшы, што 600-старонкавая таміна (у электронным выглядзе) засмоктвае, як твор якога сусьветнага клясыка. Пра гэта ўсё мы і пагутарылі зь Юляй адным прыемным вечарам.

Адэля Дубавец

Дэбютная кніга Андрэя Адамовіча “Дзень паэзіі смерці дзень” здзівіць усіх, хто чакае ад аўтара, якога часам нават абвінавачваюць у блюзнерстве, толькі брутальнасці ды правакацый. Аказваецца, у зборніку неспадзявана шмат сур’ёзнай, прыгожай, тонкай лірыкі. І хоць слова «каханне» сапраўды сустракаецца тут радзей за «цыркуль» ды «астралябія», самога кахання ў паэзіі Адамовіча ад гэтага не меншае. Напярэдадні ўручэння прэміі «Дэбют», якую ён мае ўсе шанцы атрымаць, мы пагаварылі з Андрэем Адамовічам пра маральнасць, досвед бацькоўства і спробу напісаць раман.

dorskaya

«Сіняя кніга беларускага алкаголіка», дзе апісваюцца прыгоды інтэлігентных заўсёднікаў мінскіх піўнух 70–90-х, камічная і трагічная адначасова. Бо яе героі – журналісты, пісьменнікі, паэты, рэжысёры – весела і бадзёра, з жартамі ды смелымі выхадкамі, набліжаюцца да свайго заўчаснага скону. А колькі вядома гісторый пра недапісаныя, страчаныя, пакінутыя недзе ў п’яным забыцці рукапісы, з якіх, напэўна, можна было б скласці цэлы том, што ўжо ніколі не ўвойдзе ў аналы беларускай літаратуры.

Пра талент і алкаголь мы пагаварылі з аўтарам кнігі – фізікам з адукацыі, публіцыстам і алкаголікам у завязцы, які не п'е ўжо дзевяць гадоў, Анатолем Астапенкам, альбо Антонам Кулонам

dorskaya

апошнiя водгукi

Асабіста пасля знаёмства з кнігай узнікла жаданне завесці спецыяльны дыялектны слоўнік. Мова проста выкшталцоная. Моцна ўражаны "Выспамі".

Аповесць "Удог" - першы квіток у цікавы і незвычайны свет мастацтва слова Аўтара. Здзівіла ў першую чаргу мова і стыль. Перачытваць і разважаць.

Прачытаў пасля артыкула Ціхана Ч. на "свабодзе", застаўся ў захапленні. "Палкоўніку ніхто не піша", але пра рыбу :)

усе водгукi

Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце