Навіны

Кніга "Сфагнум" Віктара Марціновіча ўсталёўвае рэкорды па продажах за май

Medium?1370413859
Новы раман Віктара Марціновіча "Сфагнум", рэліз якога адбыўся напрыканцы мая, устанаўлівае рэкорды па продажах. "Сфагнум", апублікаваны ў выдавецтве "Кнігазбор" (серыя "Кнігарня пісьменніка"), згодна са статыстыкай "Белкнігі", за апошнія тры дні месяца стаў лідарам продажаў за май. Пра гэта паведамляе Прэс-служба ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”.
 

 
Твор выйшаў у двух варыянтах - электроннай кнігай на рускай мове (мове арыгінала) на 34mag.net, а таксама асобным папяровым выданнем на беларускай мове ў перакладзе Віталя Рыжкова.
 
Крытык Ганна Янкута ў рэцэнзіі на раман "Сфагнум" адзначае: "Калі ўявіць сабе кампазіцыю “Сфагнума” ў выглядзе шкілета, то гэта будзе адзін з самых добра складзеных і гарманічных шкілетаў, з якімі я сутыкалася апошнім часам у беларускай літаратуры. Агульны ход падзеяў у творы вывераны добра, напружанне дазуецца акуратна, зацягнутых эпізодаў, якія прымусілі б асабліва нецярплівага чытача пераскокваць праз абзацы, няма".
 

Лідзія Міхеева, разважаючы пра творчасць Віктара Марціновіча на сайце bookster.by, піша: "Галоўныя героі новага рамана Марціновіча – банальныя, але па-свойму абаяльныя гопнікі, якія ўвязваюцца ў крымінальную гісторыю, дзе выступаюць, самі таго не ведаючы, сляпымі прыладамі ў руках лёсу, які, што сімптаматычна, у рамане абарочваецца "панаехаўшым" расійскім бандыцкім капіталам".
 

Паводле tut.by

Читать полностью: http://news.tut.by/culture/351692.html?utm_source=rss-news&utm_medium=rss&utm_campaign=news-feed
 

 

Чытайце таксама

апошнiя водгукi

Асабіста пасля знаёмства з кнігай узнікла жаданне завесці спецыяльны дыялектны слоўнік. Мова проста выкшталцоная. Моцна ўражаны "Выспамі".

Аповесць "Удог" - першы квіток у цікавы і незвычайны свет мастацтва слова Аўтара. Здзівіла ў першую чаргу мова і стыль. Перачытваць і разважаць.

Прачытаў пасля артыкула Ціхана Ч. на "свабодзе", застаўся ў захапленні. "Палкоўніку ніхто не піша", але пра рыбу :)

усе водгукi

Каментароў няма
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць каментары і ставіць адзнакі
Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце