Навіны

"Кніга году" ў Бахарэвіча, Рудака, Гапеевай і Рублеўскай

25 траўня ў офісе Беларускага ПЭН-цэнтра ў прысутнасці сябраў журы былі абвешчаныя вынікі прэміі ў намінацыях “Проза”, “Паэзія”, “Дзіцячая літаратура”.

 

Спіс пераможцаў выглядае наступным чынам:

Проза: Альгерд Бахарэвіч "Дзеці Аліндаркі"

Паэзія: Антон Рудак "Верхні горад"

Дзіцячая літаратура: Вольга Гапеева "Сумны суп"

Дзіцячая літаратура: Людміла Рублеўская "Авантуры Студыёзуса Вырвіча"

Аўтары найлепшых, паводле версіі саміх пісьменнікаў, беларускіх кніг атрымалі дыпломы. 

Мэта прэміі “Кніга году” ў тым, каб пісьменнікі самі абіралі найлепшыя беларускія кнігі ў намінацыях “Проза”, “Паэзія”, “Дзіцячая літаратура”. Прэмія будзе прысуджацца кожны год за мастацкія творы, выдадзеныя ў папярэднім годзе. Кніга павінна быць напісаная беларусам ці ў Беларусі на любой мове, якой карыстаюцца беларусы.

Паводле http://prajdzisvet.org/

Чытайце таксама

апошнiя водгукi

Асабіста пасля знаёмства з кнігай узнікла жаданне завесці спецыяльны дыялектны слоўнік. Мова проста выкшталцоная. Моцна ўражаны "Выспамі".

Аповесць "Удог" - першы квіток у цікавы і незвычайны свет мастацтва слова Аўтара. Здзівіла ў першую чаргу мова і стыль. Перачытваць і разважаць.

Прачытаў пасля артыкула Ціхана Ч. на "свабодзе", застаўся ў захапленні. "Палкоўніку ніхто не піша", але пра рыбу :)

усе водгукi

Каментароў няма
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць каментары і ставіць адзнакі
Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце