Навіны

Конкурс ад BYBOOKS

Электроннае выдавецтва BYBOOKS працягвае конкурс для маладых аўтараў ва ўзросце ад 16 да 30 гадоў. Да ўдзелу прымаюцца вершы і проза. Па выніках найлепшыя 10 аўтараў змогуць выдаць электронныя кнігі пад лагатыпам BYBOOKS. Падрабязней з умовамі конкурсу можна азнаёміцца на сайце выдавецтва.
 
Адной з пераможцаў, якая ўжо займела ўласную электронную кнігу пад назвай "Кароткія гісторыі", стала маладая аўтарка Alice Red. Кніга складаецца з невялічкіх гісторый, напоўненых гульнёй словаў і сэнсаў.
 
Чытайце таксама

апошнiя водгукi

Асабіста пасля знаёмства з кнігай узнікла жаданне завесці спецыяльны дыялектны слоўнік. Мова проста выкшталцоная. Моцна ўражаны "Выспамі".

Аповесць "Удог" - першы квіток у цікавы і незвычайны свет мастацтва слова Аўтара. Здзівіла ў першую чаргу мова і стыль. Перачытваць і разважаць.

Прачытаў пасля артыкула Ціхана Ч. на "свабодзе", застаўся ў захапленні. "Палкоўніку ніхто не піша", але пра рыбу :)

усе водгукi

Каментароў няма
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць каментары і ставіць адзнакі
Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце