Навіны

«Краіна Беларусь» выйшла па-ангельску і па-расейску

Medium?1366617452

У славацкім выдавецтве «Kalligram» (Браціслава) выйшлі ў сьвет ангельскі і расейскі пераклады папулярнай кнігі Ўладзімера Арлова і Зьмітра Герасімовіча «Краіна Беларусь», паведамляе svaboda.org Па-ангельску кніга названая «This Country Called Belarus. An Illustrated History», па-расейску — «Страна Беларусь. Иллюстрированная история».

 

Аўтар перакладу і ўступнага слова да англамоўных чытачоў — знакаміты брытанскі беларусіст прафэсар Джым Дынглі. Шмат над кнігай працавала рэдактар Вольга Калацкая.

Адначасова тое самае славацкае выдавецтва выпусьціла расейскамоўны пераклад «Краіны Беларусі».

Тэкст кнігі аздоблены дзьвюма тысячамі ілюстрацый, сярод якіх — унікальныя летапісныя мініятуры, сярэднявечныя гравюры, рэдкія фатаздымкі.

Прэзэнтацыі англамоўнага выданьня кнігі плянуецца зрабіць у Менску і ў некалькіх эўрапейскіх сталіцах. Наклад англамоўнага выданьня — тры тысячы, а расейскамоўнага — пяць тысяч асобнікаў. Днямі абодва выданьні маюць зьявіцца ў «Акадэмкнізе», а таксама ў іншых кнігарнях Менску ды іншых гарадоў.

Чытайце таксама

апошнiя водгукi

Асабіста пасля знаёмства з кнігай узнікла жаданне завесці спецыяльны дыялектны слоўнік. Мова проста выкшталцоная. Моцна ўражаны "Выспамі".

Аповесць "Удог" - першы квіток у цікавы і незвычайны свет мастацтва слова Аўтара. Здзівіла ў першую чаргу мова і стыль. Перачытваць і разважаць.

Прачытаў пасля артыкула Ціхана Ч. на "свабодзе", застаўся ў захапленні. "Палкоўніку ніхто не піша", але пра рыбу :)

усе водгукi

Каментароў няма
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць каментары і ставіць адзнакі
Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце