Блог

Макс Фрай едзе ў Мінск!

Medium?1382699917

У пятніцу 1 лістапада, кніжны сайт „Bookster.By” запрашае ўсіх ахвотных у галерэю „Ў” на сустрэчу з загадкавым пісьменнікам Максам Фраем. Кнігі Фрай поўняць беларускія кнігарні, цяпер у нас з'явілася магчымасць убачыць папулярнага пісьменніка на свае вочы.

 

Пісьменнік Макс Фрай і мастачка і фатограф Святлана Мартынчык – у нейкім сэнсе адзін чалавек, але не зусім. Хоць хто з іх каго прыдумаў – пытанне складанае. Так ці інакш, гэты аўтар і персанаж ўжо амаль 10 гадоў жыве ў нашай любімай Вільні і стварыў ўжо тры тамы цудоўных казак пра гэтае загадкавае месца – поўных чараўніцтва, суму, таямніцы, містычных супадзенняў і магчымых адказаў на пытанні пра тое, што ж такога ў гэтым горадзе, што прыехаўшы ў яго ўпершыню, адразу хочацца застацца там назаўжды.

Адэсітка Святлана Мартынчык зрабіла менавіта гэта – у нейкі момант засталася ў любімым горадзе і стала яго добрым анёлам: яна піша пра яго выдатныя, захапляльныя і шчымлівыя гісторыі, а яшчэ фатаграфуе Вільню менавіта такой, якой яна яе бачыць – з усімі дзіўнымі істотамі, прывідамі і парталамі ў іншую рэальнасць. «Букстэр» з пяшчотай і ўвагай перакладае для беларускіх чытачоў гэтыя казкі і рады прадставіць мінчанам іх аўтара!

На сустрэчы з мінскімі чытачамі Макс Фрай, як мы спадзяемся, прадставіць трэці , самы свежы том «Казак старой Вільні», адкажа на вашыя пытанні, распавядзе пра сваю Вільню – а мы паспрабуем распавесці яму пра сваю.

Старонка падзеі ў Фэйсбуку

Пачатак а 18:30, уваход вольны

Чытайце таксама

апошнiя водгукi

Асабіста пасля знаёмства з кнігай узнікла жаданне завесці спецыяльны дыялектны слоўнік. Мова проста выкшталцоная. Моцна ўражаны "Выспамі".

Аповесць "Удог" - першы квіток у цікавы і незвычайны свет мастацтва слова Аўтара. Здзівіла ў першую чаргу мова і стыль. Перачытваць і разважаць.

Прачытаў пасля артыкула Ціхана Ч. на "свабодзе", застаўся ў захапленні. "Палкоўніку ніхто не піша", але пра рыбу :)

усе водгукi

Каментароў няма
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць каментары і ставіць адзнакі
Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце