Навіны

Мемарыяльная дошка Янку Купалу ўсталяваная ў Рызе

 

Мемарыяльная дошка народнаму паэту Беларусі Янку Купалу ўсталяваная ў латвійскай сталіцы. Помнік размясціўся на будынку Рыжскай беларускай асноўнай школы, паведамляе БЕЛТА.
 
Новая дошка была створаная па ініцыятыве пасольства Беларусі ў Латвіі і Міністэрства культуры.
 
Аўтар мемарыяльнай дошкі Павел Вайніцкі адзначыў, што для яго як для скульптара было гонарам працаваць над выявай Янкі Купалы.
Як адзначыў міністр культуры Беларусі Барыс Святлоў, восенню гэтага года мемарыяльная дошка Янку Купалу адкрыецца ў ізраільскім горадзе Ашдод.
 
«Мы прыкладзем усе намаганні, каб у ізраільскім горадзе Ашдод, дзе пражываюць каля 120 тыс. нашых землякоў, выхадцаў з Беларусі, у гэтым годзе будзе ўсталяваная мемарыяльная дошка, таму што плошча Янкі Купалы ў гэтым горадзе ўжо існуе », - сказаў міністр.
 
У 2013 годзе Міністэрствам культуры Беларусі запланаванае адкрыццё мемарыяльных дошак народнаму паэту Якубу Коласу, заслужанаму дзеячу мастацтваў ЛССР, заснавальніку і кіраўніку Аб'яднання беларускіх арганізацый Літвы Леаніду Мурашку ў Вільні.
 
Паводле naviny.by
Чытайце таксама

апошнiя водгукi

Асабіста пасля знаёмства з кнігай узнікла жаданне завесці спецыяльны дыялектны слоўнік. Мова проста выкшталцоная. Моцна ўражаны "Выспамі".

Аповесць "Удог" - першы квіток у цікавы і незвычайны свет мастацтва слова Аўтара. Здзівіла ў першую чаргу мова і стыль. Перачытваць і разважаць.

Прачытаў пасля артыкула Ціхана Ч. на "свабодзе", застаўся ў захапленні. "Палкоўніку ніхто не піша", але пра рыбу :)

усе водгукi

Каментароў няма
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць каментары і ставіць адзнакі
Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце