Навіны

Міжнародны Букер-2013 атрымала Лідзія Дэвіс

Medium?1369335947

Амерыканская пісьменніца Лідзія Дэвіс стала лаўрэаткай міжнароднай Букераўскай прэміі 2013 году. Пра гэта было абвешчана, на ўрачыстай цырымоніі, якая прайшла 22 траўня ў музеі Альберта і Вікторыі ў Лондане.

 

У ліку прэтэндэнтаў на атрыманне прэстыжнай узнагароды быў і рускі пісьменнік Уладзімір Сарокін. Пасля Людмілы Уліцкай, якая была ўключаная ў лік намінантаў у 2009 годзе, ён стаў другім расіянінам, які трапіў у спіс прэтэндэнтаў на гэтую прэмію. На Букер-2013 таксама прэтэндавалі Аарон Апельфельд з Ізраіля, У. Р. Анантамурці з Індыі, Мэрылін Робінсан з ЗША, Мары Ндзьяй з Францыі, Інцізар Хусэйн з Пакістана, Ёсіп Наваковіч з Канады, Янь Ліэньке з Кітая і Пітэр Штам са Швейцарыі. 

65-гадовая Лідзія Дэвіс атрымала вядомасць як аўтар раманаў, кароткіх і вельмі кароткіх апавяданняў і эсэ. Да прыкладу, яе апавяданне “Двайное адмаўленне” гучыць наступным чынам: 

“На пэўным этапе свайго жыцця яна разумее: справа не столькі ў тым, што яна хоча мець дзіця, колькі ў тым, што яна не хоча не мець дзіця ці не хоча дзіця не займець”. 

(“At a certain point in her life, she realises it is not so much that she wants to have a child as that she does not want not to have a child, or not to have had a child”). 

Дэвіс таксама займалася перакладамі класічнай французскай літаратуры, у прыватнасці, твораў Флабэра і Пруста. 

Міжнародная Букераўская прэмія лічыцца адной з найбольш прэстыжных і ўручаецца з 2005 году пісьменнікам, якія не маюць грамадзянства Вялікабрытаніі і кнігі якіх перакладзеныя або напісаныя па-ангельску. Узнагарода лаўрэата прэміі складае 60 тысяч фунтаў стэрлінгаў, яшчэ 15 тысяч фунтаў ён атрымлівае на пераклад кнігі.

Паводле prajdzisvet.org

Чытайце таксама

апошнiя водгукi

Асабіста пасля знаёмства з кнігай узнікла жаданне завесці спецыяльны дыялектны слоўнік. Мова проста выкшталцоная. Моцна ўражаны "Выспамі".

Аповесць "Удог" - першы квіток у цікавы і незвычайны свет мастацтва слова Аўтара. Здзівіла ў першую чаргу мова і стыль. Перачытваць і разважаць.

Прачытаў пасля артыкула Ціхана Ч. на "свабодзе", застаўся ў захапленні. "Палкоўніку ніхто не піша", але пра рыбу :)

усе водгукi

Каментароў няма
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць каментары і ставіць адзнакі
Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце