Навіны

Міжнародны конкурс для літаратараў SOUNDOUT!

Medium?1387479805

З 26 траўня па 1 чэрвеня 2014 года Літаратурны дом Lettrétage ў Берліне арганізуе тыдзень літаратурных хэпенінгаў — фестываль SOUNDOUT! Асноўнай мэтай фестывалю будзе пошук новых фарматаў і спосабаў прадстаўлення літаратуры. 

Аўтары найцікавейшых канцэрт-ідэяў будуць запрошаныя ў Берлін і атрымаюць падтрымку на рэалізацыю сваіх праектаў. Заключнай падзеяй фестывалю зробіцца прэзентацыя ідэяў, сярод якіх міжнароднае журы выбера найлепшую. Пераможца атрымае прыз — 5000 еўра. 

Літаратурная падзея не заўсёды мусіць асацыявацца са сталом, крэслам, аўтарам, творам і шклянкай вады. Існуе нямала нестандартных спосабаў данесці літаратуру да шырокіх масаў: чытанне вершаў у грамадскім транспарце, літаратурныя перфомансы, раскідванне вершаў з верталёта, чытанні праз скайп і г.д. Частка з іх ужо была рэалізаваная на практыцы. Арганізатары фестывалю запрашаюць творцаў і літаратурных актывістаў узяць удзел у конкурсе на новыя спосабы прадстаўлення літаратуры і прыдумаць у гэтым рэчышчы нешта зусім нечаканае. 

Усе ахвочыя паўдзельнічаць у фестывалі і прапанаваць уласныя ідэі нестандартнага прадстаўлення літаратуры могуць да 14 студзеня 2014 года падаваць свае заяўкі на адрас mm@lettretage.de. Шэсць аўтараў найлепшых ідэяў будуць запрошаныя на фестываль і атрымаюць шанец выйграць асноўны прыз. Падчас фестывалю пройдзе шэраг семінараў для літаратурных актывістаў. 

Для ўдзелу ў конкурсе неабходна даслаць на згаданы вышэй электронны адрас апісанне праекта (1-2 старонкі), інфармацыю пра мінулыя праекты (1-2 старонкі, па магчымасці — з адпаведнымі фотаздымкамі і іншымі матэрыяламі), кароткую біяграфію ўсіх удзельнікаў праекта і аўтара ідэі. 

Больш падрабязную інфармацыю пра конкурс можна знайсці на старонцы lettretage.de.

Паводле prajdzisvet.org

Чытайце таксама

апошнiя водгукi

Асабіста пасля знаёмства з кнігай узнікла жаданне завесці спецыяльны дыялектны слоўнік. Мова проста выкшталцоная. Моцна ўражаны "Выспамі".

Аповесць "Удог" - першы квіток у цікавы і незвычайны свет мастацтва слова Аўтара. Здзівіла ў першую чаргу мова і стыль. Перачытваць і разважаць.

Прачытаў пасля артыкула Ціхана Ч. на "свабодзе", застаўся ў захапленні. "Палкоўніку ніхто не піша", але пра рыбу :)

усе водгукi

Каментароў няма
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць каментары і ставіць адзнакі
Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце