Блог

Мы сыйдзем з заапарку

Medium?1395652600

Максім Нікітка-Міровіч пра кнігу навукоўца і сацыяльнага даследчыка Дэсманда Морыса "Чалавечы звярынец", у якой аўтар разглядае асаблівасці "калектыўнага пражывання" людзей.

 

Паводле Морыса, сучасныя гарады ў тым выглядзе, у якім яны сёння існуюць, не з'яўляюцца спрыяльным месцам для жыцця чалавека, бо "скучанасць" насельніцтва і адсутнасць вольнай прасторы развівае ў чалавеку не самыя лепшыя рысы.

Галоўная асаблівасць кнігі — сузіранне праблем чалавечага інтэрната ў комплексе, так бы мовіць, з "макра- перспектывы". Морыс не займаецца дробнымі праблемамі гарадскога насельніцтва накшталт "дрэннага настрою праз сварку з жонкай" , — разглядаючы іх у комплексе як частку неспрыяльных для жыцця ўмоваў горада ў цэлым.

Калі паглядзець на праблемы гарадскіх жыхароў з гэтага ракурсу, то выявіцца, што ўсе псіхолагі, якія займаюцца неўрозамі, псіхозамі ды іншымі "радасцямі" гарадскіх жыхароў, з'яўляюцца ў нечым шарлатанамі, бо не прапаноўваюць сістэмнага вырашэння праблемы (змену месца жыхарства, працы, перабудову ўсяго жыцця), а падсоўваюць, па сутнасці, "часовыя затычкі", якія з'яўляюцца своеасаблівым плацэба – не вырашаюць праблемы, але ствараюць бачнасць нейкага дзеяння, якое павінна нібыта праблему вырашыць.

Дэсманд Морыс

Пры гэтым Морыс не прапаноўвае бегчы з гарадоў і "вярнуцца да сахі " (як прапануюць шматлікія эскапісты, асабліва рэлігійнага толку); ён досыць разумны, каб разумець, які ўзровень жыцця прапануе горад у плане медыцынскага абслугоўвання, адукацыі, вольнага часу і жыццёвых перспектыў. Ён толькі паказвае, як можна зрабіць нашыя гарады лепшымі ва ўсіх адносінах – дзеля таго, каб чалавек адчуваў сябе ў іх камфортна і незалежна, пры гэтым застаючыся на належным узроўні жыццёвага дабрабыту.

Кніга будзе цікавая даследчыкам гарадскога жыцця, псіхолагам, філосафам.

Чытайце таксама

апошнiя водгукi

Асабіста пасля знаёмства з кнігай узнікла жаданне завесці спецыяльны дыялектны слоўнік. Мова проста выкшталцоная. Моцна ўражаны "Выспамі".

Аповесць "Удог" - першы квіток у цікавы і незвычайны свет мастацтва слова Аўтара. Здзівіла ў першую чаргу мова і стыль. Перачытваць і разважаць.

Прачытаў пасля артыкула Ціхана Ч. на "свабодзе", застаўся ў захапленні. "Палкоўніку ніхто не піша", але пра рыбу :)

усе водгукi

Каментароў няма
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць каментары і ставіць адзнакі
Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце