Навіны

На ірландскай манеце змясцілі цытату Джойса з памылкай

Medium?1366177342

Цэнтральны банк Ірландыі адчаканіў 10 тысяч срэбных 10-еўравых манет у гонар рамана “Уліс” ірландскага пісьменніка-мадэрніста, але памылкова дадаў у цытату лішняе слова.

На новай манеце змешчаны партрэт аўтара і кароткая цытата з трэцяй часткі кнігі. 

Кіраўнік Цэнтральнага банка Патрык Хонахан адзначыў: “Дызайн манеты, у якім арыгінальна спалучаныя партрэт і канцэпцыя, адлюстроўваюць асобу Джойса як адну з найбуйнейшых фігураў мадэрнісцкага руху”. 

 


Цытата ўзятая з часткі, калі адзін з двух галоўных герояў, Стывен Дэдал, ідзе берагам Сэндымаўнта ў родным пісьменніку Дубліне. 

Джойс пісаў: “Ineluctable modality of the visible: at least that if no more, thought through my eyes. Signatures of all things I am here to read” (“Непазбежная мадальнасць бачнага: сама менш тое, калі не болей, маёй думкай кіруюць мае вочы. Подпісы ўсіх рэчаў, што я прыйшоў сюды прачытаць... (пераклад Яна Максімюка)). 

Але на 10-еўравай манеце ў другім сказе дададзенае лішняе слова “that”. 

Цэнтральны банк Ірландыі абмежаваў чаканку манеты да максімуму ў 10 тысяч адзінак. На гэтым тыдні манету ў Дубліне можна набыць за 46 еўра.

Паводле prajdzisvet.org

Чытайце таксама

апошнiя водгукi

Асабіста пасля знаёмства з кнігай узнікла жаданне завесці спецыяльны дыялектны слоўнік. Мова проста выкшталцоная. Моцна ўражаны "Выспамі".

Аповесць "Удог" - першы квіток у цікавы і незвычайны свет мастацтва слова Аўтара. Здзівіла ў першую чаргу мова і стыль. Перачытваць і разважаць.

Прачытаў пасля артыкула Ціхана Ч. на "свабодзе", застаўся ў захапленні. "Палкоўніку ніхто не піша", але пра рыбу :)

усе водгукi

Каментароў няма
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць каментары і ставіць адзнакі
Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце