Навіны

Найбуйнейшую нямецкую прэмію ўручылі Сібіл Левічараў

Medium?1370540028

Акадэмія нямецкай мовы і літаратуры абвясціла імя лаўрэата прэміі імя Георга Бюхнера за 2013 год. Узнагароду атрымала Сібіл Левічараў, паведамляе Deutsche Welle.

 



Раманы нямецкай пісьменніцы вылучаюцца “невычэрпнай энергіяй, магутным апавядальным уяўленнем і моўным багаццем”, — падкрэслівае журы прэміі, якая ўручаецца штогод Акадэміяй нямецкай мовы і літаратуры ў Дармштаце. Сібіл Левічараў, якая нарадзілася ў 1954 годзе ў Штутгарце ў сям'і балгарына і немкі, — аўтар сямі раманаў і некалькіх зборнікаў эсэ. 

Грашовы памер самай прэстыжнай нямецкай літаратурнай прэміі, што носіць імя паэта і драматурга Георга Бюхнера, складае 50 тысяч еўра. Узнагароду ўручаюць з 1951 году. Яе лаўрэатамі былі, у прыватнасці, Гюнтэр Грас, Генрых Бёль, Эльфрыда Елінэк, якія пазней атрымалі Нобелеўскую прэмію.

Паводле prajdzisvet.org

Чытайце таксама

апошнiя водгукi

Асабіста пасля знаёмства з кнігай узнікла жаданне завесці спецыяльны дыялектны слоўнік. Мова проста выкшталцоная. Моцна ўражаны "Выспамі".

Аповесць "Удог" - першы квіток у цікавы і незвычайны свет мастацтва слова Аўтара. Здзівіла ў першую чаргу мова і стыль. Перачытваць і разважаць.

Прачытаў пасля артыкула Ціхана Ч. на "свабодзе", застаўся ў захапленні. "Палкоўніку ніхто не піша", але пра рыбу :)

усе водгукi

Каментароў няма
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць каментары і ставіць адзнакі
Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце