Навіны

Нобелеўскую прэмію па літаратуры атрымала Эліс Мунро

Medium?1381426560

Навелістка Эліс Эн Мунро нарадзілася ў 1931 годзе. Дэбютавала ў 1950 годзе з апавяданнем, першы зборнік выйшаў у 1968 годзе. Пісьменніца тройчы станавілася лаўрэатам канадскай прэміі генерал-губернатара ў галіне фантастыкі, а таксама лаўрэатам Букераўскай прэміі 2009 года. Эліс Мунро — 13-я жанчына-пісьменніца за гісторыю Нобеля па літаратуры, якая атрымала прэмію. І 17-ты Нобелеўскі лаўрэат, народжаны ў Канадзе.  

 

Нагадаем, што па меркаванні дзвюх аўтарытэтных букмекерскіх кантор, якія прымалі стаўкі на атрыманне Нобеля, беларуска Святлана Алексіевіч займала вельмі высокія пазіцыі. Кніга спадарыні Святланы “Час second-hand. Канец чырвонага чалавека” выйшла па-шведску, па-нямецку, па-французску і па-руску і мела самыя высокія ацэнкі еўрапейскіх крытыкаў.

Цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў традыцыйна будзе праходзіць 10 снежня ў Стакгольме. Сума кожнай з Нобелеўскіх прэмій сёлета склала 1 мільён 200 тысяч долараў.

Паводле lit-bel.org

Чытайце таксама

апошнiя водгукi

Асабіста пасля знаёмства з кнігай узнікла жаданне завесці спецыяльны дыялектны слоўнік. Мова проста выкшталцоная. Моцна ўражаны "Выспамі".

Аповесць "Удог" - першы квіток у цікавы і незвычайны свет мастацтва слова Аўтара. Здзівіла ў першую чаргу мова і стыль. Перачытваць і разважаць.

Прачытаў пасля артыкула Ціхана Ч. на "свабодзе", застаўся ў захапленні. "Палкоўніку ніхто не піша", але пра рыбу :)

усе водгукi

Каментароў няма
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць каментары і ставіць адзнакі
Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце