Блог

Новая рубрыка!

Medium?1427892623

Адзін твор аддаецца на разарванне тром крытыкам! Пры гэтым крытыкі не ведаюць, хто аўтар, а таму вольныя ў ацэнках.

 

Кожны тыдзень у рубрыцы "Прэпарацыя" на Букстэры чытайце новы верш ці апавяданне, а таксама міні-рэцэнзіі на яго ад трох крытыкаў.

Першае апавяданне называецца "Праўда жыцця". Таццяна Заміроўская падазрае ў аўтары тэксту тэлежурналіста, які валодае ўменнем майстравання лялек-вуду, Ганне Кісліцынай падаецца непраўдападобным зварот "губашлёп", а Адэля Дубавец лічыць, што твор някепска глядзеўся б у раёнцы.

Імя аўтара апавядання будзе раскрытае ў наступным выпуску.

Апавяданне і рэцэнзіі на яго можна прачытаць тут. 

Там жа можна паставіць твору ўласную адзнаку па пяцібальнай і паспрачацца з меркаваннем крытыкаў у каментарах.

Аўтарам. Калі вы маеце жаданне выпрабаваць не друкаваны раней твор, дасылайце яго на адрас dorskaya@gmail.com з тэмай ліста "Прэпарацыя". Гэта можа быць адзін верш ці апавяданне на беларускай ці рускай мовах з пазначэннем аўтарства. Важна, каб твор не гугліўся. Пакідаем за сабой права не публікаваць твор без тлумачэння прычынаў.  

Для наступных выпускаў шукаем таксама крытыкаў, гатовых рэцэнзаваць усляпую.

Чытайце таксама

апошнiя водгукi

Асабіста пасля знаёмства з кнігай узнікла жаданне завесці спецыяльны дыялектны слоўнік. Мова проста выкшталцоная. Моцна ўражаны "Выспамі".

Аповесць "Удог" - першы квіток у цікавы і незвычайны свет мастацтва слова Аўтара. Здзівіла ў першую чаргу мова і стыль. Перачытваць і разважаць.

Прачытаў пасля артыкула Ціхана Ч. на "свабодзе", застаўся ў захапленні. "Палкоўніку ніхто не піша", але пра рыбу :)

усе водгукi

Каментароў няма
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць каментары і ставіць адзнакі
Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце