Навіны

Новая акцыя ад Arche: кнігі Алега Латышонка і Адама Станкевіча

Medium?1379792887

У рамках чарговай акцыі рэдакцыя часопіса «ARCHE» прапануе набыць камплект з дзвюх тоўстых кніг: зборнік прац беларускага гісторыка з польскага Беластока Алега Латышонка «Нацыянальнасьць — Беларус» (2-е выданне) і збор асноўных твораў аднаго са знакавых нацыянальных дзеячаў першай паловы ХХ ст. ксяндза Адама Станкевіч «З Богам да Беларусі».

Камплект з дзвюх кніг можна замовіць, даслаўшы электронны ліст на адрас dastauka@arche.by. Цана — 129 тыс. рублёў (кошт дастаўкі — уключаны).

Акцыя працягнецца да 23 верасня.

Замаўляючы выданні, у полі «Тэма» трэба пазначыць «Кнігі Латышонка і Станкевіча», а ў лісце падаць свае дакладныя каардынаты: паштовы адрас, індэкс, прозвішча і ініцыялы, тэлефон для камунікацыі. Прапанова дзейнічае толькі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Падрабязней на сайце  arche.by

Чытайце таксама

апошнiя водгукi

Асабіста пасля знаёмства з кнігай узнікла жаданне завесці спецыяльны дыялектны слоўнік. Мова проста выкшталцоная. Моцна ўражаны "Выспамі".

Аповесць "Удог" - першы квіток у цікавы і незвычайны свет мастацтва слова Аўтара. Здзівіла ў першую чаргу мова і стыль. Перачытваць і разважаць.

Прачытаў пасля артыкула Ціхана Ч. на "свабодзе", застаўся ў захапленні. "Палкоўніку ніхто не піша", але пра рыбу :)

усе водгукi

Каментароў няма
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць каментары і ставіць адзнакі
Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце