Навіны

Новая выстава ў музеі Якуба Коласа

Medium?1404633738
26 чэрвеня ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адкрылася выстава «Дарогамі вайны», прымеркаваная да 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. 
 
На выставе прадстаўленыя рукапісныя старонкі твораў і лістоў, дакументы, фотаздымкі, кнігі, газеты, асабістыя рэчы, якія распавядаюць пра жыццё і творчасць Якуба Коласа і яго блізкіх у гады вайны. Адрэзак жыцця паэта, які выпаў на гэтыя гады, можна ўмоўна падзяліць на некалькі этапаў: эвакуацыя з Мінска, побыт у Клязьме, ташкенцкі перыяд, вяртанне на радзіму, піша БелаПАН. 
 
Асобныя матэрыялы прысвечаныя памяці сына Якуба Коласа Юрыя Міцкевіча, які знік без вестак на фронце, і жонцы паэта Марыі Дзмітрыеўне, якая памерла ў Маскве ў маі 1945 года. 
 
На выставе прадстаўлены ўнікальны экспанат – адзіны ацалелы асобнік выдання паэмы "Новая зямля", якая рыхтавалася да друку ў пачатку 1941 года, сігнальны асобнік паэт атрымаў у траўні 1941 года. Але лёс гэтага выдання трагічны: немцы знішчылі друкаваныя гранкі. Колас змог зберагчы праз ваенныя гады гэты адзіны асобнік улюбёнай паэмы. 
 
Паводле naviny.by
Чытайце таксама

апошнiя водгукi

Асабіста пасля знаёмства з кнігай узнікла жаданне завесці спецыяльны дыялектны слоўнік. Мова проста выкшталцоная. Моцна ўражаны "Выспамі".

Аповесць "Удог" - першы квіток у цікавы і незвычайны свет мастацтва слова Аўтара. Здзівіла ў першую чаргу мова і стыль. Перачытваць і разважаць.

Прачытаў пасля артыкула Ціхана Ч. на "свабодзе", застаўся ў захапленні. "Палкоўніку ніхто не піша", але пра рыбу :)

усе водгукi

Каментароў няма
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць каментары і ставіць адзнакі
Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце