Навіны

Новы раман Харукі Муракамі выдалі мільённым накладам

Medium?1366699048

Наклад новага рамана японскага пісьменніка Харукі Муракамі “Бясколерны Цукуру Тадзакі і яго гады паломніцтва” склаў мільён асобнікаў

 

, паведамляе Agence France-Presse са спасылкай на выдавецтва Bungeishunju Ltd.

Першапачаткова надрукавалі 500 тысяч асобнікаў, аднак пасля выдавецтва вырашыла дадрукаваць яшчэ 300 тысяч у сувязі з павышаным попытам. У чацвер, 18 красавіка, Bungeishunju замовіла яшчэ 200 тысяч копій рамана. Такім чынам, да пачатку траўня ў крамы паступіць адзін мільён асобнікаў рамана “Бясколерны Цукуру Тадзакі і яго гады паломніцтва”. 

Дакладных дадзеных пра продажы рамана, які паступіў у крамы 12 красавіка, няма. Паводле словаў прадстаўніка выдавецтва, за першыя дні продажаў разышлося каля 350 тысяч кніг. “Бясколерны Цукуру Тадзакі і яго гады паломніцтва” ўзначальвае спіс самых прадаваных тавараў на японскім Amazon. “Бясколерны Цукуру Тадзакі і яго гады паломніцтва” — першы раман Муракамі, напісаны пасля выхаду ў 2009—2010 гадах трылогіі 1Q84. Ён расказвае пра мужчыну, які змагаецца з цяжарам мінулага і спрабуе знайсці сэнс жыцця. Дата выхаду новага рамана Муракамі на іншых мовах, акрамя японскай, не называецца.

Паводле prajdzisvet.org

Чытайце таксама

апошнiя водгукi

Асабіста пасля знаёмства з кнігай узнікла жаданне завесці спецыяльны дыялектны слоўнік. Мова проста выкшталцоная. Моцна ўражаны "Выспамі".

Аповесць "Удог" - першы квіток у цікавы і незвычайны свет мастацтва слова Аўтара. Здзівіла ў першую чаргу мова і стыль. Перачытваць і разважаць.

Прачытаў пасля артыкула Ціхана Ч. на "свабодзе", застаўся ў захапленні. "Палкоўніку ніхто не піша", але пра рыбу :)

усе водгукi

Каментароў няма
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць каментары і ставіць адзнакі
Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце