Навіны

Нямецкая кніжная прэмія абвясціла фіналістаў

Medium?1379622177

Шэсць фіналістаў нацыянальнай прэміі Германіі спаборнічаюць за прыз у 25 тысяч еўра. Пераможцу абвесцяць 7 кастрычніка на Франкфурцкім кніжным кірмашы.

 

Арганізатары Нямецкай кніжнай прэміі (Deutsche Buchpreis) абвясцілі шорт-ліст, у які ўвайшло шэсць аўтараў: Мірка Боне (“Ноч ніколі не прыйдзе”), Райнхард Іргль (“Нічога пасля цябе на Зямлі”), Клеменс Маер (“У камені”), Тэрэзія Мора (“Монстр”), Марыён Пошман (“Становішча сонца”), Моніка Зайнер (“Зоркі сышліся над Кома”). 

Нямецкая кніжная прэмія традыцыйна ўручаецца ўвечары напярэдадні адкрыцця штогадовага Франкфурцкага кніжнага кірмашу. Яна была заснаваная ў 2005 годзе, каб лепш азнаёміць сусветнага чытача з нямецкамоўнай літаратурай.

Паводле prajdzisvet.org

Чытайце таксама

апошнiя водгукi

Асабіста пасля знаёмства з кнігай узнікла жаданне завесці спецыяльны дыялектны слоўнік. Мова проста выкшталцоная. Моцна ўражаны "Выспамі".

Аповесць "Удог" - першы квіток у цікавы і незвычайны свет мастацтва слова Аўтара. Здзівіла ў першую чаргу мова і стыль. Перачытваць і разважаць.

Прачытаў пасля артыкула Ціхана Ч. на "свабодзе", застаўся ў захапленні. "Палкоўніку ніхто не піша", але пра рыбу :)

усе водгукi

Каментароў няма
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць каментары і ставіць адзнакі
Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце