Блог

Opus Magnum Бертрана Расэла

Medium?1367504207

Тым, хто займаецца матэматыкай або філасофіяй, прадстаўляць Бертрана Расэла няма патрэбы. Для тых, хто пакуль не знаёмы з Расэлам, паспрабую караценька яго прадставіць – Бертран Расэл заставаўся адным з самых вядомых філосафаў і грамадскіх дзеячаў цягам практычна ўсяго каляндарнага XX стагоддзя. 

 
 
Ён таксама быў заўважным гуманістычным, антываенным і антыклерыкальным дзеячам, выступаў за свабоду асобы – за што, дарэчы, некалькі разоў сядзеў у турме. У 1950 годзе Бертран Расэл атрымаў Нобелеўскую прэмію – і, на мой погляд, гэта адзін з самых вартых лаўрэатаў гэтай прэміі ў XX стагоддзі.
 
Сёння я б хацеў расказаць пра Opus Magnum Расэла - кнігу "Гісторыя заходняй філасофіі ". У гэтай працы Бертран Расэл займаецца гісторыяй развіцця ідэй, вывучае сусветныя рэлігіі. Расэл падрабязна разбірае элементы розных рэлігійных і філасофскіх сістэм і знаходзіць іх карані, першакрыніцы, часта вельмі непрыемныя. Назіранні Расэла дакладныя, а высновы шчырыя - усе аўраамічныя рэлігіі цесна звязаныя з гвалтам і барацьбой за ўладу. Таксама ў кнізе выдатна паказаная ўлада сляпога выпадку, якая цалкам суправаджае ўсталяванне рэлігійных догмаў - вельмі часта тыя ці іншыя догмы прымаліся выпадковым чынам, нярэдка для захавання той ці іншай улады – дынастычнай спадчыны, манархічнай барацьбы за трон, знішчэння канкурэнтаў.
 
Добра разабраная і дынаміка развіцця рэлігійных ідэй, іх частае ўзаемапранікненне і ўзаемадапаўненне – любая сучасная рэлігія мае карані ў больш старажытных вераваннях, большасць з якіх даўно адышлі ў нябыт разам з асяроддзем, якое іх спараджала. Дарэчы, менавіта вывучэнне падобнай дынамікі паказвае абсалютна зямную сутнасць тых ці іншых рэлігійных ідэяў, якія адаптуюцца на кожным этапе свайго развіцця пад рэаліі грамадства.
 
Кнігу магу парэкамендаваць абсалютна ўсім - як тым, хто цікавіцца філасофіяй, развіццём чалавечай думкі на працягу стагоддзяў, так і тым, хто проста любіць чытаць і пашыраць свой кругагляд.
 
Максім Нікітка-Міровіч
 
Чытайце таксама

апошнiя водгукi

Асабіста пасля знаёмства з кнігай узнікла жаданне завесці спецыяльны дыялектны слоўнік. Мова проста выкшталцоная. Моцна ўражаны "Выспамі".

Аповесць "Удог" - першы квіток у цікавы і незвычайны свет мастацтва слова Аўтара. Здзівіла ў першую чаргу мова і стыль. Перачытваць і разважаць.

Прачытаў пасля артыкула Ціхана Ч. на "свабодзе", застаўся ў захапленні. "Палкоўніку ніхто не піша", але пра рыбу :)

усе водгукi

Каментароў няма
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць каментары і ставіць адзнакі
Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце