Навіны

П'есы Шэкспіра перакладуць у прозу

Medium?1372483629

Брытанскае выдавецтва Hogarth паведаміла пра праект па перакладзе вершаваных п'ес Уільяма Шэкспіра ў прозу, які будзе ажыццяўляцца прафесійнымі пісьменнікамі. 

 

Мэтай дадзенага праекта з'яўляецца прыцягненне да творчасці Шэкспіра новай аўдыторыі, якой перашкаджае складаная паэтычная мова. Творам англійскага пісьменніка таксама будзе нададзена сучаснае гучанне у адпаведнасці з задумкамі новых аўтараў. 

Імёны ўсіх пісьменникаў, якія будуць задзейнічаны ў праекце, пакуль невядомы, аднак двое з іх паспелі паведаміць пра свой удзел. Гэта брытанка Джанэт Уітэрсан і  амерыканка Эн Тайлер. 

Праект прымеркаваны да святкавання 400-годдзя з дня смерці Шэкспіра, якое пройдзе у 2016 годзе.

Паводле  http://lenta.ru/

Чытайце таксама

апошнiя водгукi

Асабіста пасля знаёмства з кнігай узнікла жаданне завесці спецыяльны дыялектны слоўнік. Мова проста выкшталцоная. Моцна ўражаны "Выспамі".

Аповесць "Удог" - першы квіток у цікавы і незвычайны свет мастацтва слова Аўтара. Здзівіла ў першую чаргу мова і стыль. Перачытваць і разважаць.

Прачытаў пасля артыкула Ціхана Ч. на "свабодзе", застаўся ў захапленні. "Палкоўніку ніхто не піша", але пра рыбу :)

усе водгукi

Каментароў няма
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць каментары і ставіць адзнакі
Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце