Навіны

Памерла Наталля Гарбанеўская

Medium?1386019331

Расійская праваабаронца, паэтка і перакладчыца памерла 29 лістапада на 78-м годзе жыцця ў Парыжы.

Яна падтрымлівала беларускіх палітвязняў і была сярод падпісантаў зваротаў за вызваленне Уладзіміра Някляева і Аляксандра Фядуты. У 2006 годзе Гарбанеўская падтрымлівала беларускіх галадоўнікаў. 

За свае перакананні яна прайшла савецкую турму і карную псіхіятрыю, але засталася нерэабілітаванай. Наталля Гарбанеўская стала вядомай на ўвесь свет у 1968 годзе, калі ўзяла ўдзел у публічнай акцыі пратэсту супраць уводу войскаў у Чэхаславакію. Разам з сямю іншымі дысідэнтамі яна прыйшла на Красную плошчу ў Маскве, узяўшы з сабой трохмесячнае дзіця. Тады яе не сталі арыштоўваць. А ў 1970 годзе яе накіравалі ў Казанскую псіхіятрычную лякарню турэмнага тыпу, адкуль яна выйшла праз два гады. 

У 1974 годзе Гарбанеўская ўдзельнічала яшчэ ў некалькіх ініцыятывах савецкіх дысідэнтаў, пасля чаго ёй зноў пачалі пагражаць псіхіятрычнай лякарняй. Яна вырашыла з’ехаць з СССР. 

Яна пасялілася ў Парыжы і пачала супрацоўнічаць з шэрагам імігранцкіх выданняў, а таксама з Радыё Свабода. Аўтарка паўтара дзясятка кніг вершаў, перакладчык з польскай, чэшскай, славацкай і французскай моваў. Лаўрэат міжнароднага літаратурнага конкурсу “Руская прэмія” за 2010 год у намінацыі “Паэзія”. 

Да апошніх дзён Наталля Гарбанеўская аддавала свой час грамадскім справам. Апошні допіс у яе блогу датуецца 28 лістапада.

Паводле prajdzisvet.org

Чытайце таксама

апошнiя водгукi

Асабіста пасля знаёмства з кнігай узнікла жаданне завесці спецыяльны дыялектны слоўнік. Мова проста выкшталцоная. Моцна ўражаны "Выспамі".

Аповесць "Удог" - першы квіток у цікавы і незвычайны свет мастацтва слова Аўтара. Здзівіла ў першую чаргу мова і стыль. Перачытваць і разважаць.

Прачытаў пасля артыкула Ціхана Ч. на "свабодзе", застаўся ў захапленні. "Палкоўніку ніхто не піша", але пра рыбу :)

усе водгукi

Каментароў няма
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць каментары і ставіць адзнакі
Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце