Навіны

Памёр класік амерыканскай фантастыкі Фрэдэрык Пол

Medium?1378482808

Амерыканскі пісьменнік-фантаст Фрэдэрык Пол памёр на 94-м годзе жыцця ў панядзелак, паведаміла ў сераду ў сваім мікраблогу Twitter яго ўнучка Эмілі Пол-Ўіры.

 

Фрэдэрык Пол нарадзіўся 26 лістапада 1919 г. у Нью-Ёрку. Рос і вучыўся галоўным чынам у Брукліне. У 17 гадоў удзельнічаў у Першай сусветнай канвенцыі фантастаў (Філадэльфія), а ў 19 гадоў разам з Айзэкам Азімавым, Сірылам Корнблатам і Дэйманам Найтам заснаваў таварыства футурыянцаў. 

У гэты ж час пачынае выдаваць і рэдагаваць два навукова-фантастычныя часопісы: Astonishing Stories і Super Science Stories, дзе пад рознымі псеўданімамі публікуе свае творы. Пасля службы ў ВПС ЗША (1943—1945) доўгі час быў літаратурным агентам (у прыватнасці, Азімава). Да 1969 г. выдаваў часопісы If і Galaxy. Пад сваім імем публікуецца з 1953 году. 

Пасля спынення актыўнай выдавецкай дзейнасці ў 1970-х Пол паказаў сябе як таленавіты раманіст. Яго раман "Чалавек плюс" атрымаў прэмію “Нэб’юла” за 1976 год, затым выйшаў раман “Брама”, уганараваны прэміямі “Нэб’юла”, “Х'юга” і “Локус” і мемарыяльнай прэміяй Дж. Кэмпбэла 1977 году. Затым ён стварае раманы “За сінім гарызонтам падзей”, "Джэм", а таксама “Гады горада”, “Узыход чорнай зоркі”, “Свет у канцы часу” і многія іншыя. 

На рахунку Пола мноства ўзнагарод, у тым ліку прэмія “Вялікі майстар” у 1992 годзе і па тры прэміі “Нэб’юла”, “Х'юга” і "Локус".

Паводле prajdzisvet.org

Чытайце таксама

апошнiя водгукi

Асабіста пасля знаёмства з кнігай узнікла жаданне завесці спецыяльны дыялектны слоўнік. Мова проста выкшталцоная. Моцна ўражаны "Выспамі".

Аповесць "Удог" - першы квіток у цікавы і незвычайны свет мастацтва слова Аўтара. Здзівіла ў першую чаргу мова і стыль. Перачытваць і разважаць.

Прачытаў пасля артыкула Ціхана Ч. на "свабодзе", застаўся ў захапленні. "Палкоўніку ніхто не піша", але пра рыбу :)

усе водгукi

Каментароў няма
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць каментары і ставіць адзнакі
Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце