Навіны

Памёр стваральнік «Вялікага слоўніка беларускай мовы»

Medium?1365285859

Як паведамляе svaboda.org, 5 красавіка ў веку 63 гадоў пасьля цяжкой хваробы пайшоў з жыцьця беларускі лінгвіст Фёдар Піскуноў – аўтар беспрэцэдэнтнага аб’ёмам лексыкаграфічнага даведніка – «Вялікага слоўніка беларускай мовы» (2012). У артаграфічна-граматычны слоўнік, над укладаньнем якога аўтар працаваў больш за 12 гадоў, увайшло блізка 223 тысяч словаў.

У беларускую лінгвістыку Піскуноў, хімік з адукацыі, прыйшоў на пачатку 2000-х. Займаўся дасьледаваньнямі ў галіне кампутарнай лексыкаграфіі,   прыкладной марфалёгіі і ўніфікацыі беларускага правапісу. На чале групы супрацоўнікаў стварыў першую прафэсійную праграму праверкі беларускай артаграфіі “Літара” (pravapis.tut.by). Упершыню ў беларускай лінгвістыцы апісаў поўную марфалягічную клясыфікацыю парадыгмаў беларускіх дзеяслова і назоўніка, аснове якіх стварыў электронны слоўнік “Парадыгма” аб'ёмам звыш 134 тысяч лексэм.

Апошнімі месяцамі рыхтаваў выхад вялікага адваротнага слоўніка беларускай мовы. У пэрспэктыве плянуецца і дапоўненае перавыданьне «Вялікага слоўніка беларускай мовы».

Чытайце таксама

апошнiя водгукi

Асабіста пасля знаёмства з кнігай узнікла жаданне завесці спецыяльны дыялектны слоўнік. Мова проста выкшталцоная. Моцна ўражаны "Выспамі".

Аповесць "Удог" - першы квіток у цікавы і незвычайны свет мастацтва слова Аўтара. Здзівіла ў першую чаргу мова і стыль. Перачытваць і разважаць.

Прачытаў пасля артыкула Ціхана Ч. на "свабодзе", застаўся ў захапленні. "Палкоўніку ніхто не піша", але пра рыбу :)

усе водгукi

Каментароў няма
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць каментары і ставіць адзнакі
Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце