Навіны

Памёр Тадэвуш Ружэвіч

Памёр выбітны польскі паэт, драматург, празаік і эсэіст Тадэвуш Ружэвіч (нар. 9 кастрычніка 1921), лаўрэат шэрагу прэміяў, ганаровы доктар некалькіх універсітэтаў Польшчы, член-карэспандэнт Акадэміі мастацтваў Германіі.

 

У польскай крытыцы існавала меркаванне, што Ружэвічу не пашанцавала жыць і тварыць адначасова з Чэславам Мілашам і Віславай Шымборскай. Інакш ён быў бы адным з асноўных прэтэндэнтаў на Нобелеўскую прэмію па літаратуры ад Польшчы.

“Мне здаецца, што ён вельмі самотны”, — сказаў пра яго рэжысёр Анджэй Сапія. “Гэта самота вялікага творцы,” — дадаў прафесар Мечыслаў Парэмбскі, мастацкі крытык і сябар Ружэвіча.

На беларускую мову перакладзены шэраг твораў Тадэвуша Ружэвіча. У 2012 годзе ў выдавецтве Змітра Коласа выйшаў зборнік яго вершаў “Без” у перакладзе Марыны Казлоўскай.

prajdzisvet.org

Чытайце таксама

апошнiя водгукi

Асабіста пасля знаёмства з кнігай узнікла жаданне завесці спецыяльны дыялектны слоўнік. Мова проста выкшталцоная. Моцна ўражаны "Выспамі".

Аповесць "Удог" - першы квіток у цікавы і незвычайны свет мастацтва слова Аўтара. Здзівіла ў першую чаргу мова і стыль. Перачытваць і разважаць.

Прачытаў пасля артыкула Ціхана Ч. на "свабодзе", застаўся ў захапленні. "Палкоўніку ніхто не піша", але пра рыбу :)

усе водгукi

Каментароў няма
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць каментары і ставіць адзнакі
Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце