Навіны

Першае выданне “Гары Потэра” з аўтарскімі пазнакамі прадалі за 230 тысяч даляраў

Medium?1369335772

 

Першае выданне рамана Джоан Роўлінг “Гары Потэр і філасофскі камень” было прададзенае на лонданскім аўкцыёне Sotheby's за 150 тысяч фунтаў (каля 230 тысяч даляраў). Пра гэта ў сераду, 22 траўня, паведаміла агенцтва Reuters.
 
Выданне ўяўляе сабой адзін з 500 асобнікаў самага першага рамана пра Гары Потэра. Ён змяшчае рукапісныя пазнакі аўтара на палях, 22 малюнкі Роўлінг і яе 43-старонкавы каментар. Кнігу набыў невядомы пакупнік, які ўдзельнічаў у таргах праз тэлефон. 

Акрамя “Гары Потэра” з малатка пайшлі яшчэ 50 першых выданняў вядомых раманаў брытанскіх аўтараў. У прыватнасці, “Мацільду” Руала Дала прадалі за 45 тысяч даляраў, за “Рэшту дня” Кадзуа Ісігура пакупнік выклаў 27 тысяч даляраў, а “Метралэнд” Джуліяна Барнса набылі за 21 тысячу. 

Агульная выручка дабрачыннага аўкцыёну склала крыху больш за 650 тысяч даляраў. Усе гэтыя сродкі перададуць ангельскаму ПЭН-клубу, які займаецца абаронай правоў чытача і адстойвае свабоду выказвання меркаванняў. 

“Гары Потэр і філасофскі камень” — дэбютны раман Джоан Роўлінг і першая з сямі кніг пра чараўніка Гары Потэра. Ён быў апублікаваны ў 1997 годзе. Крытыкі прызналі раман найлепшай дзіцячай кнігай году. У 2001 годзе выйшла экранізацыя гэтага рамана, знятая Крысам Каламбусам.
 
Паводле prajdzisvet.org

Чытайце таксама

апошнiя водгукi

Асабіста пасля знаёмства з кнігай узнікла жаданне завесці спецыяльны дыялектны слоўнік. Мова проста выкшталцоная. Моцна ўражаны "Выспамі".

Аповесць "Удог" - першы квіток у цікавы і незвычайны свет мастацтва слова Аўтара. Здзівіла ў першую чаргу мова і стыль. Перачытваць і разважаць.

Прачытаў пасля артыкула Ціхана Ч. на "свабодзе", застаўся ў захапленні. "Палкоўніку ніхто не піша", але пра рыбу :)

усе водгукi

Каментароў няма
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць каментары і ставіць адзнакі
Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце