Навіны

Поўны збор твораў Стругацкіх пачне друкавацца ўжо сёлета

Medium?1366176805

 

Як паведамляе nn.by, першыя тамы поўнага збору твораў братоў Стругацкіх з 30 кніг пачнуць выходзіць у 2013 годзе. Пра гэта распавёў адзін з рэдактараў зборніка Уладзімір Барысаў. Па яго словах, на сённяшні дзень ужо складзеныя і гатовыя да друку шэсць тамоў. Трыццацітомнік стане самым поўным выданнем творчасці Аркадзя і Барыса Стругацкіх.

 

Збор твораў братоў Стругацкіх складзены ў храналагічным парадку і адкрываецца дзённікамі бацькоў пісьменнікаў-фантастаў. Акрамя таго, у яго ўключана прадмова, напісаная самім Барысам Стругацкім.

У панядзелак, 15 красавіка, Барысу Стругацкаму споўнілася б 80 гадоў. Яго брат Аркадзь памёр у 1991 годзе. У суаўтарстве яны напісалі каля 30 твораў, сярод якіх «Панядзелак пачынаецца ў суботу», «Цяжка быць богам» і «Пікнік на ўзбочыне».

Чытайце таксама

апошнiя водгукi

Асабіста пасля знаёмства з кнігай узнікла жаданне завесці спецыяльны дыялектны слоўнік. Мова проста выкшталцоная. Моцна ўражаны "Выспамі".

Аповесць "Удог" - першы квіток у цікавы і незвычайны свет мастацтва слова Аўтара. Здзівіла ў першую чаргу мова і стыль. Перачытваць і разважаць.

Прачытаў пасля артыкула Ціхана Ч. на "свабодзе", застаўся ў захапленні. "Палкоўніку ніхто не піша", але пра рыбу :)

усе водгукi

Каментароў няма
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць каментары і ставіць адзнакі
Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце