Навіны

Правакатыўны раман Уэльбека выйдзе ў Амерыцы

У сераду 7 студзеня ў кнігарнях Францыі з'явіўся новы раман Мішэля Уэльбэка «Пакора». Дзеянне рамана-антыўтопіі адбываецца ў Францыі ў 2022 годзе, калі да ўлады ў краіне прыходзіць прэзідэнт-ісламіст. 

 

У дзень выхаду кнігі рэдакцыю папулярнага сатырычнага часопіса «Шарль Эбдо» расстралялі невядомыя. 12 чалавек забіта. Па іроніі лёсу ў апошнім нумары выдання серыя карыкатур прысвечана раману Мішэля Уэльбэка. На вокладцы нумара змешчана карыкатура на пісьменніка са словамі «Прароцтва Мішэля Уэльбека: у 2015 годзе я страчу зубы, а ў 2022 буду выконваць Рамадан». Зараз рыхтуецца ангельскі пераклад скандальнага рамана, які выйдзе ў Амерыцы.

Чытайце таксама

апошнiя водгукi

Асабіста пасля знаёмства з кнігай узнікла жаданне завесці спецыяльны дыялектны слоўнік. Мова проста выкшталцоная. Моцна ўражаны "Выспамі".

Аповесць "Удог" - першы квіток у цікавы і незвычайны свет мастацтва слова Аўтара. Здзівіла ў першую чаргу мова і стыль. Перачытваць і разважаць.

Прачытаў пасля артыкула Ціхана Ч. на "свабодзе", застаўся ў захапленні. "Палкоўніку ніхто не піша", але пра рыбу :)

усе водгукi

Каментароў няма
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць каментары і ставіць адзнакі
Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце