Навіны

Прэмія Гедройца - у Бабкова

Ігар Бабкоў атрымаў галоўную літаратурную прэмію Беларусі - прэмію Гедройца. Ягоны раман "Хвілінка. Тры гісторыі" стаўся самаю лепшаю кнігай па выніках 2013 года. У тройку прызёраў таксама ўвайшлі Артур Клінаў з раманам "Шклатара" ды Вінцэсь Мудроў са зборнікам апавяданьняў "Багун".

Цырымонія ўзнагароджаньня адбывалася ў гатэлі "Вікторыя", у інтэрнэце наўпроставую трансьляцыю адначасова глядзелі каля сотні чалавек.

Літаратурная прэмія імя Ежы Гедройца заснаваная ў 2011 годзе. Прэмія прысуджаецца за найлепшую кнігу прозы, выдадзеную (у папяровым ці электронным варыянце) у папярэднім годзе на беларускай мове ў жанрах мастацкай прозы і эсэістыкі. Заснавальнікамі літаратурнай узнагароды выступаюць амбасада Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь, Польскі інстытут у Менску, Беларускі ПЭН-цэнтар і Саюз беларускіх пісьменьнікаў.

Прэмію назвалі ў гонар нарадзінца Менску, польскага публіцыста і палітыка Ежы Гедройца, які ў сваёй культурнай дзейнасьці быў пасьлядоўным прыхільнікам добрасуседзкіх адносінаў Польшчы зь Беларусьсю, Літвой і Ўкраінай.

У 2012 годзе прэмію атрымаў Павал Касьцюкевіч за кнігу прозы «Зборная Рэспублікі Беларусь па негалоўных відах спорту». У 2013-м ляўрэатам стаў Уладзімер Някляеў за раман "Аўтамат з газіроўкай і без".

Чытайце таксама

апошнiя водгукi

Асабіста пасля знаёмства з кнігай узнікла жаданне завесці спецыяльны дыялектны слоўнік. Мова проста выкшталцоная. Моцна ўражаны "Выспамі".

Аповесць "Удог" - першы квіток у цікавы і незвычайны свет мастацтва слова Аўтара. Здзівіла ў першую чаргу мова і стыль. Перачытваць і разважаць.

Прачытаў пасля артыкула Ціхана Ч. на "свабодзе", застаўся ў захапленні. "Палкоўніку ніхто не піша", але пра рыбу :)

усе водгукi

Каментароў няма
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць каментары і ставіць адзнакі
Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце