Навіны

Раскрыты спіс прэтэндэнтаў на Нобэля ў 1965 годзе

Шведская каралеўская акадэмія навук раскрыла поўны спіс прэтэндэнтаў на Нобелеўскую прэмію па літаратуры ў 1965 годзе, якую атрымаў расійскі пісьменнік Міхаіл Шолахаў.
 
 
Пра гэта паведамляе The Guardian.
 
Cупернікамі аўтара "Ціхага Дона" ў прыватнасці былі расійскія пісьменнікі Ганна Ахматава, Уладзімір Набокаў і Канстанцін Паўстоўскі, польскі пісьменнік Яраслаў Івашкевіч, Хорхе Луіс Борхес, які так ніколі і не атрымаў Нобэля, Мігель Астурыяс, Пабла Неруда, Тэадор Адорна, Марцін Бубер, Уільям Сомерсет Моэм ды іншыя. Усяго ў спісе 90 пазіцый.
 
Шведская газета Svenska Dagbladet, журналісты якой азнаёміліся з дакументамі Шведскай акадэміі 1965, паведаміла, што рашэнне аб узнагароджанні Шолахава было аднагалосным. Пры гэтым папярэдне разглядаўся варыянт падзелу прэміі паміж Міхаілам Шолахавам і расійскай паэткай Ганнай Ахматавай, аднак яго заблакаваў старшыня Нобелеўскага камітэта Андэрс Остерлінг, адзначыўшы, што паміж двума пісьменнікамі няма нічога агульнага, акрамя мовы.
 
Па правілах, імёны прэтэндэнтаў на Нобелеўскую прэмію па літаратуры раскрываюцца праз 50 гадоў пасля ўзнагароджання.
Чытайце таксама

апошнiя водгукi

Асабіста пасля знаёмства з кнігай узнікла жаданне завесці спецыяльны дыялектны слоўнік. Мова проста выкшталцоная. Моцна ўражаны "Выспамі".

Аповесць "Удог" - першы квіток у цікавы і незвычайны свет мастацтва слова Аўтара. Здзівіла ў першую чаргу мова і стыль. Перачытваць і разважаць.

Прачытаў пасля артыкула Ціхана Ч. на "свабодзе", застаўся ў захапленні. "Палкоўніку ніхто не піша", але пра рыбу :)

усе водгукi

Каментароў няма
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць каментары і ставіць адзнакі
Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце