Блог

Размовы з Лемам

Medium?1370943880

Максім Нікітка-Міровіч працягвае знаёмства з лепшымі нон-фікшн кнігамі. Сёння зборнік інтэрв'ю Станіслава Лема, дзе знакаміты фантаст даў адказы на ўсе пытанні – ад асабістых успамінаў дзяцінства да парадаў чалавецтву.

 

З кнігамі Станіслава Лема я пазнаёміўся выпадкова — узяў у бібліятэцы пачытаць "Кіберыяду" і "Казкі робатаў", – і з першых жа апавяданняў атрымаў каласальнае ўражанне. Фантастыка Лема абсалютна непадобная ні да аднаго іншага аўтара. Пазней я стаў чытаць філасофскія працы пісьменніка – "Дыялогі", "Суму тэхналогіі", "Мой погляд на літаратуру" – і кожны раз закрываў прачытаную кнігу з нязменным захапленнем – на мой погляд, Станіслаў Лем з'яўляецца адным з найбольш цікавых аўтараў XX стагоддзя.

Кніга, пра якую я хачу расказаць сёння — "Так казаў... Лем", займае асаблівае месца ў шэрагу твораў пісьменніка. Яна незвычайная, бо ўяўляе сабой, па сутнасці, зборнік інтэрв'ю, складзены польским культуролагам Станіславам Берасем. Доўгія інтэрв'ю ахопліваюць практычна ўсе тэмы, пра якія Станіслаў Лем пісаў на працягу ўсяго свайго жыцця — пачынаючы ад львоўскага дзяцінства і нямецка-савецкай акупацыі да касмалагічных тэорый і рэлігіязнаўчых дыскурсаў. Чытаць кнігу вельмі цікава — у ёй Станіслаў Лем адкрываецца з нечаканага боку. З чытаннем гэтых тэкстаў прыходзіць разуменне, чым з'яўляецца сапраўдная інтэлектуальная праца — яна заўсёды поўная сумневаў і страхаў, і часта самы бліскучы твор аўтар піша для сябе — проста каб самому разабрацца ў той ці іншай праблеме.

Як заўжды, тэксты Лема поўныя інтэлектуальнага бляску і своеасаблівага гумару. Вельмі часта гэта сумны гумар, за якім хаваецца неспакой за лёсы Польшчы і чалавецтва ў цэлым — гэта асабліва відаць тады, калі пісьменнік разважае пра гонку ўзбраенняў, рэлігійны экстрэмізм і сквапнасць "власть имущих". Пры гэтым Станіслаў Лем не губляе надзеі — на яго думку, чалавецтва перахварэе "дзіцячымі хваробамі станаўлення" і ўвойдзе ў новую, больш шчаслівую эру. Асаблівае месца ў кнізе займаюць вельмі цікавыя ўспаміны пісьменніка пра міжваенны Львоў і ваенныя гады – як вядома, Станіслаў Лем нарадзіўся і пражыў у Львове 25 гадоў свайго жыцця, з'ехаўшы адтуль ужо сфармаванай асобай.

Кніга будзе цікавая як прыхільнікам творчасці Станіслава Лема, так і ўсім, хто цікавіцца добрай літаратурай – у кнізе можна знайсці згадкі пра мноства выдатных аўтараў і аналіз іх твораў. Таксама кніга будзе карысная ўсім, хто цікавіцца гісторыяй XX стагоддзя і далейшым развіццём цывілізацыі – гэтыя пытанні Станіслаў Лем разглядае падрабязна і грунтоўна.

Чытайце таксама

апошнiя водгукi

Асабіста пасля знаёмства з кнігай узнікла жаданне завесці спецыяльны дыялектны слоўнік. Мова проста выкшталцоная. Моцна ўражаны "Выспамі".

Аповесць "Удог" - першы квіток у цікавы і незвычайны свет мастацтва слова Аўтара. Здзівіла ў першую чаргу мова і стыль. Перачытваць і разважаць.

Прачытаў пасля артыкула Ціхана Ч. на "свабодзе", застаўся ў захапленні. "Палкоўніку ніхто не піша", але пра рыбу :)

усе водгукi

Каментароў няма
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць каментары і ставіць адзнакі
Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце