Навіны

Рукапіс першага рамана Сэмюэла Бэкета прадалі за 1,5 мільёна даляраў

Medium?1373720838
Рукапіс “Мэрфі”, першага рамана Сэмюэла Бэкета, прадалі на аўкцыёне Sotheby's за 962,5 тыс. фунтаў стэрлінгаў (1,5 млн даляраў). Пра гэта паведамляе Reuters.

Новым уладальнікам чарнавіка стаў брытанскі Універсітэт Рэдынга, у якім ужо захоўваецца частка архіва Бэкета і актыўна вядзецца праца па вывучэнні яго творчасці. У навучальнай установе падкрэслілі, што тэкст, які каля 50 гадоў знаходзіўся ў прыватных руках, цяпер будзе даступны даследчыкам. 

Рукапіс уяўляе сабой шэсць сшыткаў агульным аб’ёмам больш чым 700 старонак, паведамляе The Guardian. Тэкст напісаны на ангельскай мове розным атрамантам і суправаджаецца аўтарскімі замалёўкамі. Выкладзеная ў рукапісе версія рамана значна адрозніваецца ад фінальнай. 

Раман “Мэрфі”, першапачаткова названы “Саша Мэрфі”, прысвечаны маладому ірландцу, які жыве ў Лондане і спрабуе ажыццявіць свае мары. Бэкет пачаў пісаць гэты твор у 1935 годзе, аднак доўгі час не мог яго апублікаваць. Раман пабачыў свет у 1938. 

Сэмюэл Бэкет, які нарадзіўся ў Ірландыі і жыў у Францыі, — адзін з заснавальнікаў тэатра абсурду. Ён пісаў свае творы як на ангельскай, так і на французскай мове. Адна з самых вядомых яго п'ес — “У чаканні Гадо”. Сярод яго празаічных твораў — такія раманы, як “Молі”, “Малон памірае” і іншыя. У 1969 годзе ён атрымаў Нобелеўскую прэмію па літаратуры.

Паводле prajdzisvet.org
Чытайце таксама

апошнiя водгукi

Асабіста пасля знаёмства з кнігай узнікла жаданне завесці спецыяльны дыялектны слоўнік. Мова проста выкшталцоная. Моцна ўражаны "Выспамі".

Аповесць "Удог" - першы квіток у цікавы і незвычайны свет мастацтва слова Аўтара. Здзівіла ў першую чаргу мова і стыль. Перачытваць і разважаць.

Прачытаў пасля артыкула Ціхана Ч. на "свабодзе", застаўся ў захапленні. "Палкоўніку ніхто не піша", але пра рыбу :)

усе водгукi

Каментароў няма
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць каментары і ставіць адзнакі
Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце