Навіны

"Рускі букер" атрымаў Андрэй Волас

Medium?1386229720

Лаўрэатам прэміі "Рускі букер" стаў Андрэй Волас з раманам "Вяртанне ў Панджруд".

 

Акрамя таго, Волас атрымаў і прэмію "Студэнцкі букер". Яе выбіралі студэнты расейскіх ВНУ, якія перамаглі ў конкурсе на лепшае эсэ на адзін з раманаў, якія ўвайшлі ў "доўгі спіс" Букераўскай прэміі.

Журы на чале з Андрэем Дзмітравым, мінулагодным лаўрэатам, выбірала пераможцу з шасці фіналістаў. у шорт-лісце прэміі былі таксама Яўген Вадалазкін, Дзяніс Гуцко, Андрэй Іваноў, Маргарыта Хемлін і Уладзімір Шапко.

У склад журы уваходзілі празаік Уладзімір Кантор, крытык і паэт Алена Пагарэлая, крытык і намеснік галоўнага рэдактара часопіса "Урал" Сяргей Белякоў і рок-музыка Яўген Маргуліс. Лаўрэат прэміі атрымае грашовае ўзнагароджанне памерам 1,5 мільёны рублёў. Усім фіналістам будзе прысуджана па 150 тысяч рублёў.

Паводле lenta.ru

 

Чытайце таксама

апошнiя водгукi

Асабіста пасля знаёмства з кнігай узнікла жаданне завесці спецыяльны дыялектны слоўнік. Мова проста выкшталцоная. Моцна ўражаны "Выспамі".

Аповесць "Удог" - першы квіток у цікавы і незвычайны свет мастацтва слова Аўтара. Здзівіла ў першую чаргу мова і стыль. Перачытваць і разважаць.

Прачытаў пасля артыкула Ціхана Ч. на "свабодзе", застаўся ў захапленні. "Палкоўніку ніхто не піша", але пра рыбу :)

усе водгукi

Каментароў няма
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць каментары і ставіць адзнакі
Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце