Iнтэрв'ю

Таня Скарынкіна: “Я саджуся запісваць сон, а атрымліваецца верш”

Таня Скарынкіна са Смаргоні жыве ў партугальскім Фару, піша вершы, падобныя на сны, і робіць карціны з рэчаў, якія падбірае на сметніках альбо знаходзіць на вуліцы. Яе вершы і фота здаюцца ў чымсьці сугучнымі – сабраныя з нечаканых дробязяў, якія быццам частка рэчаіснасці, а ў той жа момант – нешта зусім нерэальнае. І нават смерць тут у самым прыгожым, дэкаратыўным, выглядзе – як мёртвая птушка ці жучок. 

Дагэтуль творы Скарынкінай існавалі ў “ЖЧ”, выходзячы за яго межы ў часопісных публікацыях. Але зусім хутка ў Мінску чакаецца дэбютная “Книга для чтения вне помещения и в помещениях». Пра гэта мы і пагаварылі з аўтаркай. 

 

фота Андрэя Рогача (Анро)

– Таццяна, кім вы былі (і адчувалі сябе) у Беларусі, кім вы ёсць у Партугаліі? 

– Дома я адчувала сябе сябрам сяброў, а тут назіральнікам прыроды.

– Чаго не вам хапала тады, чаго бракуе цяпер? Што было самым любімым у Смаргоні, што найбольш вас радуе ў Фару? 

Не хапала свабоды, а цяпер наадварот. Улюбёнае ў Смаргоні – вуліца Вілейская, дзе бабуля жыла, і могілкі, дзе яна пахаваная ля вёскі Перавозы.. А Партугалія многімі пахамі прывабная, і яны мяняюцца – кава, рыба на грылі, акіян падчас адліву.

 

"Детский мир Дэвида Линча"

– З чаго для вас пачыналася паэзія?

Паэзія пачыналася «Рыфмамі Матухны Гускі». Толькі я яшчэ не ведала, што гэта Рыфмы. Тонкія кніжкі з вершыкамі, якія выдатна клаліся на язык, называліся ў савецкія часы англійскімі народнымі песенькамі. У дзяцінстве больш дарослым была ў мяне адна ўлюбёная паэтычная кніга – “Вайна мышак і жабак” Васілія Жукоўскага. Гэта версія старажытнагрэцкай паэмы “Батрахаміямахія”, аўтарства якой прыпісвалі Гамеру: “Між тым, яшчэ Плутарх указваў на іншага магчымага аўтара – Пігрэта Галікарнаскага. Цяпер пераважае пункт гледжання на Батрахаміямію як на твор эліністычнага часу”. Але школа на доўгія гады адбіла любоў да вершаванасці – я проста цярпець не магла вершы, хіба што ў беларускай літаратуры быў прасвет: “Курган” Янкі Купалы, “Падаюць сняжынкі” Паўлюка Труса, “Слуцкія ткачыхі” Максіма Багдановіча.

"Царственны матылёк на ляту губляе распашонку – тут яму і ананас"

Недзе пабачыла вашую фразу, што без Чэслава Мілаша вы ніводнага радка б не напісалі. Чым ён вам блізкі, чым дапамог?

Перафразую ў адказ самога Мілаша: калі я не магла без Чэслава Мілаша, я трымалася на Чэславе Мілашы. Цяпер не трымаюся. Ён мне дапамог у свой час глядзець на рэчы проста і мудра. А цяпер мне хочацца дурэць. 

Калісьці я вельмі любіла яго. І нават зрабіла спробу адшукаць у Кракаве. У 2000 годзе. Блукала па горадзе-прыгажуну і ўсіх сустрэчных распытвала пра Мілаша. Але яны нічога не ведалі. Аднойчы ў кавярні я сядзела і піла гарбату. Як цяпер памятаю – зялёную. Быў пачатак чэрвеня. Страшная спёка душыла Польшчу. З-за суседняга століка паднялася маладая дорага апранутая жанчына і падышла да мяне – спытала, ці не можа яна чым-небудзь дапамагчы. Відаць, чула краем вуха мае роспыты насельніцтва за столікамі. І яна зусім не здзівілася, што я шукаю Мілаша. Больш за тое, распавяла шмат цікавага пра яго, пачаставала шакаладкай і, паказаўшы яго дом, дадала, што ён нікога не прымае. Яшчэ б – яму на той момант жыцця было за 90. У тую паездку я купіла некалькі вершаваных зборнікаў Чэслава Мілаша. І праз пень-калоду чытала іх са слоўнікам. Адну з гэтых кніг узяла з сабой у дарогу, калі ездзіла на сустрэчу польскага рэжысёра Кшыштафа Занусі з гледачамі. Пасля сустрэчы я падышла ўзяць аўтограф і працягнула кнігу пану Кшыштафу. Ён напісаў: "З гонарам за Мілаша" – і сказаў што ў Мілаша памерла жонка. Мы паківалі галовамі і трохі пагаварылі, як старыя сябры. Занусі ведае рускую. Нягледзячы на тое, што я бачыла Кшыштафа Занусі ўпершыню ў жыцці, было адчуванне абсалютнага сяброўства. Хоць часам я мімаволі паварочвалася, думаючы, што ўсё ж ён размаўляе не са мной, а з кімсьці са сваіх – каго добра ведае.

Праз тры гады Чэслава Мілаша не стала. Я ўпершыню плакала па памерлым незнаёмцы.

"Сакрэцікі Фрыды Кало з жуком, які перасоўваецца па твары"

– У інтэрнеце вашую паэзію часам не разумеюць, пішуць, што яна створаная з дапамогай генератара выпадковых словаў. Я б назвала гэта «генератарам невыпадковых словаў». А як бы вы ўявілі сабе гэты генератар? 

Генератар касмічных галасоў. 

Вельмі доўга я пісала толькі для сябе і нікому не паказвала.  Я і дагэтуль думаю, што вершы – гэта такая рэч у сабе. Дзіўна, што нехта іх чытае, здаецца, гэта ўсё падман, няпраўда. Як Райкін казаў: “Каждый раз, когда выхожу на сцену, мне кажется, что меня разоблачат». Я тое самае пра сябе магу сказаць. Таму што вершы, асабліва добрыя, – табе не належаць. Напісаўшы аднойчы, больш так ніколі не скажаш.

– З чаго пачалося вашае збіральніцтва згубленых рэчаў? Калі б вы рабілі карцінкі са смаргонскіх знаходак – як бы яны выглядалі? 

Партугальскія людзі выкідаюць, самі таго не разумеючы, каштоўнасці, і многія мае знаёмыя пааздаблялі сваё жытло знаходкамі – старадаўнімі тумбачкамі, вялізнымі карцінамі ў залачоных рамах, фатэлямі, крэсламі, камодамі. А я стала падбіраць цацкі. Яшчэ да таго, як захапілася фатаграфаваннем. Шкада ж – валяецца лялька, беспрытульная, як міма прайсці. Год, напэўна, проста збірала – зладзіла звалку на вялікім гаўбцы, але паступова фатаграфуючы, пазбаўлялася ад рэчаў – раздавала дзецям суседскім тое, што не сорамна аддаць. Астатняе выносіла на сметніцу. Самыя цікавыя знаходкі – гэта, напэўна, вялікая мяккая цацка чалавек-павук. Вышыты гладдзю чырвонымі букетамі абрус з чатырохколернай мярэжкай, абсалютна цэлы, і дыван насценны са сцэнай палявання – чатыры вершнікі верхавыя, пятая дама ў ярка-аранжавай амазонцы. На сярэднявечным свяце ў мінулым годзе за такі, дакладней, падобны, але з іншым малюнкам, прасілі 100 еўра, але я свой не прадам – люблю яго. Пра смаргонскія знаходкі я таксама думала – я там зрэдчас адшуквала карысныя прадметы, і яны былі падобныя, між іншым, на тутэйшыя. Старыя лялькі, мэбля, посуд вельмі падобныя і тут, і там. 

"Птушка асаблівых уласцівасцяў"

Вам важна менавіта знайсці рэч?

Вядома ж, гэта прынцыпова важна. Калі на барахолцы набываю нейкі прадмецік – гэта няшчыра. А знайсці можна ўсё што заўгодна. Вось я, напрыклад, нядаўна знайшла гітару чырвоную з капронавымі струнамі, знайшла цэлую торбу разнастайных караляў – раскладзеных па колерах і формах, не ведаю, што з імі зрабіць. Фатаграфую я таму, што часам словамі не магу выразіць тое, што мне хочацца. Раней я ў гэтым выпадку малявала. А цяпер з’явіўся фотаапарат, і калі шчыра, маляваць мне ўжо сумна. Тым больш тут такое раздолле на сметніках! 

"Хаўтуры па саранчы"

Вы фатаграфуеце не толькі рэчы, а напаўжывых насякомых, якія яшчэ варушаць лапкамі, птушак.

Птушкі на маіх фота толькі мёртвыя. А напаўжывых мне мая сяброўка некалі прыносіла з вуліцы. Так у мяне жылі па чарзе ластаўка, шчыгол і стрыж, але шчыгол і стрыж памерлі. Я іх не фатаграфавала! 

Мёртвых птушак я знаходжу. Яны проста прыгожыя. Як кветкі. Як анучкі каляровыя. Увогуле ўсе прадметы на фота я выкарыстоўваю як фарбы: спалучэнне колераў мне цікавае, а пра фактуру я менш за ўсё думаю. Ніколі не думаю пра сэнс карціны, і яна складаецца сама сабой. Гэта вельмі цікавы занятак, але часам каб скласці адно фота, трэба некалькі дзён змарнаваць, і стомішся, набегаешся, вельмі цяжкая фізічная праца. 

Працэс зусім адрозніваецца ад вершаскладання. Я магу сказаць: сёння буду здымаць ласося з патрэтам якой-небудзь зоркі і з пісталетам з вуліцы. А паэзію перадвызначыць нельга.

"Пасля грыбнога дажджу"

На вокладцы кнігі, якая хутка выйдзе ў выдавецтве "Логвінаў", будзе вашая карцінка?

Як вы здагадаліся? Фламінга для гэтай карцінкі я выразала з супервокладкі кнігі “Птушкі” і нават не паглядзела, хто аўтар. Я ж думала, раз я яго выразала — значыць, гэта мой фламінга. А тут высветлілася, што гэта вядомы амерыканскі мастак Адзюбон, які напісаў і праілюстраваў гіганцкую кнігу “Птушкі Амерыкі” 19 стагоддзя, а пару гадоў таму арыгінальны экземпляр быў прададзены за амаль 12 мільёнаў еўра, і гэта самая дарагая ў свеце кніга. А фламінга – вельмі вядомая карціна. 

Вы працавалі паштальёнам, мастаком, але даўжэй за ўсё – журналістам?

– Трапіла ў «Новую газету Смаргоні» выпадкова, можна сказаць – міма праходзіла, а ім патрэбны быў чалавек. Я, не маючы ніякага досведу, памучылася, але хутка насабачылася даволі такі бадзёранька страчыць. Бывалы журналіст у першы ж дзень даў мне карысную параду: “Не бойся писать по-колхозному”. Яе і прытрымлівалася. У газеце было цікава: людзі, падзеі, паездкі. Шкада, што газету закрылі. Я вяла літаратурную старонку, і яна сабрала вакол сябе мноства таленавітых, а таму дзіўных, людзей. Яны прагнулі друкавацца любой цаной, бо нічога за гэта не атрымлівалі. З аўтараў маім любімым быў Андрэй Валошка – хутчэй за ўсё гэта псеўданім. Я ніколі не сустракалася з Андрэем. Ягоныя вершы прыходзілі папяровай поштай. Яны былі сапраўды вартыя. Я нават бачыла аднойчы падборку яго вершаў у “Нашай ніве”. Ён па-беларуску пісаў. Шкада, не захавала яго лістоў. Памятаю толькі адзіны радок: "Такая дзяўчына благая маёю не будзе ніколі..." Радок дзіўна пераклікаецца з вершамі яшчэ адной смаргонскай паэткі Алы Клемянок "Мужчына самы лепшы ў свеце маім ня будзе ён ніколі".. А між тым, я ўпэўненая што яны адно аднога не чыталі. У Смаргоні шмат паэтаў па-сапраўднаму таленавітых. Пра Уладзіміра Някляева я не кажу, пра яго і так усе ведаюць. Але вось Аркадзь Падгол, Мар'ян Дукса, Вера Вайцюль..

"Мама Качка"

– Якое вашае літаратурнае жыццё і асяродак у Партугаліі? Як цяпер успрымаецца беларуская літаратура ды яе праблемы адтуль? 

Літаратурнае жыццё такое, што я то пішу вершы, то не пішу. Літаратурнага асяродка не маецца – увесь ён у жж заключаны. 

Беларуская літаратура вядомая на ўзроўні сяброў, якія пішуць: Уладзімір Сцяпан, Андрэй Хадановіч, Адам Глобус, з якім, дарэчы, я і асабіста знаёмая. Мне сяброўка некалі дала ягоны нумар тэлефона, і я патэлефанавала, а ён згадзіўся сустрэцца. Я не ведала, што Адам Глобус – гэта псеўданім. З ім было заўсёды цікава, але ён зусім не такі ў жыцці, як у сваіх кнігах. Раней падтрымлівала жж-стасункі добрыя з Андрэем Федарэнкам, але ён выдаліў свой часопіс – шкада.. Макс Шчур мне напісаў нядаўна, ён пераклаў мае вершы на чэскую мову. Дзмітрыя Строцава простыя вытанчаныя вершы чытаю па меры іх напісання Дзмітрыем. Вось і ўсё, відаць.

"Каралева і Кароль"

– Ці пісалі вы па-беларуску?

Пісала пару разоў. Памятаю, гэта было ў Вільні, куды мяне знаёмыя ўзялі з сабой на свята Трох каралёў. Там усе размаўлялі па-беларуску. І ў нейкім парку мы каталіся на санях, а я напісала верш, які называўся «K+M+B». Ён пачынаўся так:

Свята ўпрыгожылі коні                                          

шатландскія поні сані                                                 

пах такі як бывае ў звярынцы

асабліва як выпадзе снег

паляўнічыя стройныя сукі                                                            

не маглі дачакаць калі пачнецца                                                                  

ў гонар Каспара Мельхіора Валтасара                                          

дабрачынны каталіцкі абед.

Я тыдзень гасцявала і перайшла на мову за гэты час, і пісаць на ёй стала. А пасля вярнулася дадому, усе гавораць па-руску, я не вытрымала ціску. А некаторыя вершы яшчэ я пісала на змяшай мове – частка верша па-руску, а частка па-беларуску. Але я іх згубіла. 

Спрабавала сама перакладаць, толькі ў перакладзе яны неяк кульгалі, падаваліся грубаватымі, не дацягвалі да арыгінала. Відаць, трэба, каб іх пераклаў хтосьці, хто ведае мову лепш за мяне. Мне хочацца пісаць па-беларуску, але баюся, што не змагу добра. 

"На арэхавым буфеце"

Беларусь і Партугалія натхняюць вас па-рознаму?

Мне здаецца, чалавек бярэ натхненне не ў асяроддзі, а ў чымсьці іншым. Мяне вельмі натхняе кіно, а таксама сны. Я проста саджуся запісваць сон, а атрымліваецца верш. Я жыву ў прыдуманым свеце, у ім усё не так, як звонку. Так што не важна, дзе я знаходжуся – у Беларусі, ці ў Партугаліі. Партугалія не так і далёка, калі падумаць. Хаця першы год мне тут было цяжка і ўвогуле жудасна, а цяпер нічога, нават добра. 

Увогуле, здаецца, што ўсе вершы троху жартам напісаныя. Ты быццам іранізуеш над сабой, яны ўсе не ўсур’ёз – нават трагічныя, на зломе. Калі ты можаш пісаць пра балючыя рэчы, значыць, ты ўжо не перажываеш. 

Гутарыла Саша Дорская

 

Вершы Тані Скарынкінай: 

 КОГДА ВСЕ ПОВЕРЯТ ЧТО ТЫ ПРИВЫК 

 Умереть - к этому надо как следует подготовиться 

 

 десятилетия делать подкоп 

 землю и камни выносить в карманах 

 вытряхивать под тюремный забор 

 во время прогулки 

 

 сокамерники пристально следят 

 обмануть 

 на какое-то время затаиться 

 обвести вокруг пальца охрану 

 делать старательно вид что тебе здесь нравится 

 кормят неплохо 

 и когда все поверят что ты привык и с распорядком смирился 

 бежать из темницы 

 с парой-тройкой отчаянно смелых ребят 

 

 это значит в каком-то смысле стать невидимкой 

 автомобиль заговорщиков смелых за поворотом уже поджидает 

 мчится со скоростью света за город 

 от постепенно сбавляющей ход погони 

 оторвались слава Богу 

 бьются и спорят с ветром-бродягой шарфики ездоков 

 волосы треплет неистово 

 

 только ты ровным счетом ничего не ощущаешь 

 со всем старым миром прощаясь 

 грустно немного конечно 

 только всех остающихся 

 самую малость жаль. 

 

Я СМОТРЮ НА НЕЕ НО НЕ ВИЖУ 

 Позапрошлогоднее Рождество 

 встречали мы от дома далеко 

 я имела очередное увлечение 

 что-то угадывалось в нем особенное 

 чего на поверку не оказалось 

 

 разочарование

 

 худая одержимая 

 готовилась скользить к нему в постель 

 на лыжах сверкая крепленьями 

 минуя хутора деревни 

 

 .в спальне чужой третьеклассница Маша надсадно кашляла 

 я смотрела на нее безучастно 

 и не видела. 

 

КОРОБОЧКА С ЕДОЙ ДОЛЖНА БЫТЬ ПОЛНОЙ 

 О ты не можешь знать чего мне стоило 

 убить мою единственную уточку 

 чтобы обед был приготовлен в срок 

 ведь коробочка с едой всегда должна быть полной 

 и когда не знаешь как это правильно

 пристрелить ли уточку

 или попозже подождать? 

 

 она не прилетела на рассвете 

 один из дней стремительных не начался с того что уточка стремглав 

 румяная в потемках утренних покоев зимних 

 и что здесь думать о покое мертвеца

 светлее свежего пододеяльника 

 

 .более получаса не выпускает влажную папиросу изо рта 

 так что завитки на затылке стали походить

 на заросли кустов шиповника.

 

ТЕНЕВАЯ СТОРОНА ЛЮБВИ 

 Внешний мир увечный 

 здесь ты не найдешь 

 миленькой подружки 

 доброго дружка 

 равновесья сердцу 

 

 .только нечто среднее 

 на него похожее 

 на нее подобие 

 твердое незрелое 

 изнутри холодное 

 и малознакомое 

 

 .вроде улыбается 

 сладкий поцелуй 

 а за ним две тени 

 может целых три 

 а за нею щупальца 

 и золой усыпаны 

 острые следы. 

 

КОРЗИНКА С НОВОРОЖДЕННЫМ

 Однажды просто взяли 

 и вырвали щипцами 

 из теплой пустоты 

 

 .ищи ее свищи ее 

 корзинку с новорожденным 

 и нянечку небесной красоты.

 

ТАНЯ СПАСАЕТ ЧЕЛОВЕЧЕСТВО

 Только я подумала 

 - Уж верно больше никогда! 

 как ее снова увезли 

 в карете скорой помощи в психичку 

 по телевиденью в который раз показывали «Матрицу» 

 что только избранный 

 спасти нас может 

 Таня тоже 

 лежа в многоместной палате 

 с тихими помешанными 

 спасала ослабевшее человечество

 - Я мучилась родами много ночей подряд 

 как мышь полевая в поту до последней косточки последней кофточки 

 он родился прямо из сердца куда попало семечко Бога 

 в пробирке прозрачный мальчик завернут в капустный лист

 «он не должен погибнуть 

 идеальным голосом произнесла идеальная акушерка 

 в идеальной обуви без каблуков 

 «ему нужно сделать прививку № 777

 иглой с комариный нос 

 мальчику укололи прозрачное плечико 

 

 .они думали я невменяемая 

 а я все понимала просила их ТИШЕ ТИШЕ ТССССССССС­

 смотрите какой маленький 

 и он спасет всех нас -

 

 .говорила крошила печенье 

 меленькими кусками в рот отправляла 

 маленькими глотками отпивала из чашки чай 

 - Я от всего-всего сейчас испытываю наслажденье! 

 и голос звонкий в воздухе дрожал 

 болтала в воздухе ногами возбужденно 

 - Они меня вылечили 

 я плакала просила не надо 

 еле-еле успела.

 

Чытайце таксама

апошнiя водгукi

Асабіста пасля знаёмства з кнігай узнікла жаданне завесці спецыяльны дыялектны слоўнік. Мова проста выкшталцоная. Моцна ўражаны "Выспамі".

Аповесць "Удог" - першы квіток у цікавы і незвычайны свет мастацтва слова Аўтара. Здзівіла ў першую чаргу мова і стыль. Перачытваць і разважаць.

Прачытаў пасля артыкула Ціхана Ч. на "свабодзе", застаўся ў захапленні. "Палкоўніку ніхто не піша", але пра рыбу :)

усе водгукi

Каментароў няма
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць каментары і ставіць адзнакі
Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце