Блог

Тры прычыны чытаць “Бэтман Апола”

Medium?1366010692

Крытык Павал Абрамовіч, прачытаўшы новую кнігу Пялевіна, прымкнуў да лагера яе абаронцаў і патлумачыў, чаму варта чытаць.

 

1. Віктар Пялевін ці не адзіны сучасны пісьменнік, які праз напластаванні ілжывых рэчаіснасцяў і навязаных людзям уяўленняў пра свет ладзіць 500-старонкавае падарожжа да нерухомага цэнтру быцця, дзе можна паспець задаць вечныя пытанні і ў тое імгненне, пакуль новае “я” чытача рыхтуецца замяніць ягонае старое “я”, пачуць адказы і асэнсаваць іх

Больш за тое, дзякуючы адэкватнай сучаснай мове і абгрэйджанаму апарату літаратурна-духоўных практык на гэты раз прапануецца не простае падарожжа за сваімі, а не чужымі адказамі, а майстар-клас па тварэнні чытачом уласнага ўстойлівага няўдзелу ў касмічных і сацыяльна-палітычных гульнях, адсяканню галоваў паскудным “я”, якія працуюць толькі на Вялікага Крывасмока

“Сталкінг!” мовіў Кастанэда. “Байкот!” гукнуў Пазняк. Пялевін жа ў “Бэтмане Апола” прапаноўвае эфектыўную мантру незвычайнай глыбіні: “Гудит как улей, // Родной завод. // А мне-то хули? // Еб…сь он в рот!”.

 

2. Віктар Пялевін ці не адзіны сучасны пісьменнік, які ab initio захоўвае вернасць свайму стылю як ладу мыслення, а не абірае кожны раз новамодны трэнд у жыцці альбо літаратуры, не кідаецца ў розныя бакі, узіраючыся ў транспаранты, заціснутыя ў чужых руках. Ён сам па сабе і ён сам свой. Яшчэ ў “Амон Ра” (1992) літаратар паставіў задачай няўдзел у будаўніцтве жалезабетонных канструкцыяў сусвету, у якім ідзе “жэстачайшая” барацьба за душы і дзе розныя сістэмы ладзяць адна перад адной фальшывыя дэманстрацыі свайго геройства і магутнасці. Бо пока есть хоть одна душа, где наше дело живет и побеждает, это дело не погибнет”, — кажа касманаўту Амону Ра, які выпраўляецца ў палёт, гэбіст стваральнік касмічнай праграмы СССР. Пялевін адмаўляецца стаць той “адной душой” ён адразу пажадаў сабе быць не персанажам, а аўтарам, стваральнікам. І здолеў дасягнуць гэтага ў мастацкай творчасці і абараніць

Да таго ж, кожная новая кніга Пялевіна, як матрошка, хавае ў сябе папярэднюю на сённяшні дзень “Бэтман Апола” ёсць самай высокай у гэтым сэнсе кнігай, самай поўнай. Ня кожны пісьменнік здольны быць нагутэлькі паслядоўным у сваім развіцці і візіянёрстве, як Пялевін. 

 

3. Віктар Пялевін ці не адзіны сучасны пісьменнік, які паказвае гнюснасць лібералаў-“фэйсбучнікаў” і брыдкасць найновых рэвалюцыяў, якія ў “Бэтмане Апола” называюцца “гламурнымі”: Любая гламурная революция безопасна, потому что кончается естественным образом как только протест выходит из моды. <...> Кроме того, мы ведь не только поп-звезд делаем революционерами. Мы, что гораздо важнее, делаем революционеров поп-звездами. А какая после этого революция?”. Гэтыя думкі дзіка і дзіўна гучаць у Беларусі, дзе людзі ўсё яшчэ вераць ў рэвалюцыі праз сацыяльныя сеткі і аддаюць галасы кандыдатам у прэзідэнты, якія з’яўляюцца на палітычнай сцэне роўна за год да выбараў, а потым, адпрацаваўшы нумар, далучаюцца да нашага балбатліва-зласлівага гламурнага бамонда, апранутага пераважна ў швэдары

Акром выразнай ацэнкі ўзначаленага поп-зоркамі сацыяльнага пратэсту, дадзенай Пялевіным, імпануе таксама ягоная “пажыццёвая” адслоненасць ад усіх тусовак і СМІ, адсутнасць палітычных, культурных, гастранамічных, etc. сімпатыяў да Расіі альбо Захада, выказаных адкрыта ў нешматлікіх інтэрв’ю альбо завуалявана у адзінаццаці раманах. У той жа час Пялевін не самазакаханы аўтар-выспа, а сапраўдны шанавальнік меркавання таго чытача, “цэнтр якога ўсюды, а мяжы няма нідзе”. І мне зусім незразумела, чаму яго (не)паважаюць за “скіданне класікаў з карабля сучаснасці”, — пытанне “А ты читал “Подвиг” Набокова?”, зададзенае ў “Бэтмане Апола”, гучыць сур’ёзна і патрабуе адказу. 

Чытайце таксама

апошнiя водгукi

Асабіста пасля знаёмства з кнігай узнікла жаданне завесці спецыяльны дыялектны слоўнік. Мова проста выкшталцоная. Моцна ўражаны "Выспамі".

Аповесць "Удог" - першы квіток у цікавы і незвычайны свет мастацтва слова Аўтара. Здзівіла ў першую чаргу мова і стыль. Перачытваць і разважаць.

Прачытаў пасля артыкула Ціхана Ч. на "свабодзе", застаўся ў захапленні. "Палкоўніку ніхто не піша", але пра рыбу :)

усе водгукi

Каментароў няма
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць каментары і ставіць адзнакі
Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце