Навіны

Цела чылійскага паэта Пабла Неруды будзе эксгумаванае

 

Цела чылійскага паэта Пабла Неруды эксгумуюць у першай палове красавіка. Такое рашэнне прыняў 4 сакавіка суддзя Марыё Кароса па справе аб дачыненні трэціх асоб да смерці паэта.
 
Кароса заявіў, што для высвятлення дакладнай прычыны смерці Пабла Неруды будуць прыцягнутыя тыя ж судова-медыцынскія эксперты, якія абследавалі эксгумаваныя парэшткі былога прэзідэнта Чылі Сальвадора Альендэ. Суддзя не выключыў магчымасці запрашэння замежных экспертаў.
 
 
Раней, 8 лютага Кароса вынес судовае рашэнне аб эксгумацыі. Падставай да гэтага паслужыла заява Камуністычнай партыі Чылі, зробленая ў снежні 2011 года пасля абвяшчэння вынікаў судовага расследавання Каросы, які пастанавіў, што паэт памёр не ад рака, як лічылася раней, а ў выніку сардэчнага прыступу.
 
Першапачаткова абставіны гібелі Неруды паставіў пад сумнеў былы шафёр паэта Мануэль Арай. У чэрвені 2011 года ён звярнуўся да ўладаў Чылі з просьбай высветліць, ці не з'яўлялася ці смерць вынікам атручвання па загадзе Аўгуста Піначэта, які прыйшоў да ўлады.
 
Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры памёр 23 верасня 1973 у шпіталі Санцьяга. Ён быў пахаваны ў маёнтку Ісла Негра побач са сваёй трэцяй жонкай Мацільдай Уруція.
Чытайце таксама

апошнiя водгукi

Асабіста пасля знаёмства з кнігай узнікла жаданне завесці спецыяльны дыялектны слоўнік. Мова проста выкшталцоная. Моцна ўражаны "Выспамі".

Аповесць "Удог" - першы квіток у цікавы і незвычайны свет мастацтва слова Аўтара. Здзівіла ў першую чаргу мова і стыль. Перачытваць і разважаць.

Прачытаў пасля артыкула Ціхана Ч. на "свабодзе", застаўся ў захапленні. "Палкоўніку ніхто не піша", але пра рыбу :)

усе водгукi

Каментароў няма
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць каментары і ставіць адзнакі
Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце