Навіны

Цукерберг паабяцаў чытаць па кнізе на два тыдні

Заснавальнік Facebook Марк Цукерберг паабяцаў сабе чытаць па адной кнізе кожныя два тыдні ў новым, 2015, перадае CNN.
 
Цукерберг абвясціў 2015 "годам кнігі" і заклікаў усіх да яго далучацца.
 
Суполка «Год кнігі» ў «Фэйсбуку» сабрала ўжо больш як 70 тысяч лайкаў. Першай кнігай стала The End of Power Мойзэса Наіма.
 
Раней Цукерберг папрасіў карыстальнікаў прыдумаць яму новае асабістае заданне на 2015 год.
 
Кожны год ён кідае сабе выклік, каб пашырыць свой кругагляд і даведацца нешта пра свет па-за яго працай у Facebook. Напрыклад, ён ставіў перад сабой мэту навучыцца гаварыць на паўночнакітайскія мове, стаць вегетарыянцам (ці ўжываць мяса толькі забітых ім самім жывёлаў) і кожны дзень насіць гальштук. У мінулым годзе яго мэтай было пісаць кожны дзень па адным лісце з падзякай, у пазамінулым – сустракаць аднаго новага чалавека, які не працуе ў Facebook, штодня.
 
Паводле "Газета.Ru"
Чытайце таксама

апошнiя водгукi

Асабіста пасля знаёмства з кнігай узнікла жаданне завесці спецыяльны дыялектны слоўнік. Мова проста выкшталцоная. Моцна ўражаны "Выспамі".

Аповесць "Удог" - першы квіток у цікавы і незвычайны свет мастацтва слова Аўтара. Здзівіла ў першую чаргу мова і стыль. Перачытваць і разважаць.

Прачытаў пасля артыкула Ціхана Ч. на "свабодзе", застаўся ў захапленні. "Палкоўніку ніхто не піша", але пра рыбу :)

усе водгукi

Каментароў няма
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць каментары і ставіць адзнакі
Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце