Навіны

У Даніі выдалі першы комікс для сляпых

Medium?1371813259

Капенгагенскі дызайнер Філіп Мэер рэалізаваў сваю мару — даць магчымасць сляпым людзям, якія карыстаюцца рэльефна-кропкавым шрыфтам Брайля, не толькі “чытаць” тэксты, але і “глядзець” на малюнкі.

 

Ён вынайшаў першы ў гісторыі комікс для невідушчых, які называецца “Жыццё” (Life). Гэта простая гісторыя пра тое, як мужчына і жанчына сустрэліся і пакахалі адно аднаго, а пасля ў іх нарадзілася дзіця, якое расло, а яго бацькі згасалі і пасля памерлі. “Словам, проста жыццё”, — кажа дызайнер. 

Для сляпых панятак “жыццё” перадаецца ў выглядзе кола, таму Мэер расказаў гісторыю з дапамогай выціснутых на тоўстай паперы разнастайных канфігурацый колаў розных памераў, якія азначалі персанажаў, а кожную сцэну вылучаў перфарацыяй. У працы яму дапамагаў выкладчык чытання для сляпых Мікаэль, сам сляпы. 

“Я ніколі не забуду той дзень, калі Мікаэль прачытаў гэты комікс, упершыню выпрабаваўшы сродак інфармацыі, якога да гэтага часу не існавала, — кажа Мэер. — У гэты дзень я зразумеў, што можна расказаць гісторыю без тэксту або гуку: яна напаўняецца жыццём дзякуючы ўяўленню сляпога чытача”. 

Француз Луі Брайль (1809—1852) распрацаваў шрыфт для невідушчых, які выкарыстоўваецца ва ўсім свеце і носіць яго імя. На аснове тых жа прынцыпаў таленавіты музыка распрацаваў нотапіс і выкладаў музыку сляпым.

Паводле prajdzisvet.org

Чытайце таксама

апошнiя водгукi

Асабіста пасля знаёмства з кнігай узнікла жаданне завесці спецыяльны дыялектны слоўнік. Мова проста выкшталцоная. Моцна ўражаны "Выспамі".

Аповесць "Удог" - першы квіток у цікавы і незвычайны свет мастацтва слова Аўтара. Здзівіла ў першую чаргу мова і стыль. Перачытваць і разважаць.

Прачытаў пасля артыкула Ціхана Ч. на "свабодзе", застаўся ў захапленні. "Палкоўніку ніхто не піша", але пра рыбу :)

усе водгукi

Каментароў няма
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць каментары і ставіць адзнакі
Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце