Навіны

У гонар Ена Бэнкса назвалі астэроід

Medium?1373039782

мем шатландскага пісьменніка Ена Бэнкса, які памёр ад раку ў пачатку чэрвеня 2013 году, назвалі астэроід. Пра гэта паведамляе The Guardian.

 

Доктар Хасэ Луіс Галаш з Цэнтра малых планетаў, які ўваходзіць у астранамічны саюз пры масачусэтскім Кембрыджскім універсітэце, расказаў, што вырашыў падаць заяўку на змену імені астэроіда нумар 5099 пасля таго, як прачытаў у блогу Бэнкса яго прызнанне пра захворванне на рак. Пісьменнік афіцыйнаабвясціў, што ў яго выяўлены рак у апошняй стадыі, у пачатку красавіка 2013. 

“Я падумаў тады: чым жа я магу дапамагчы містэру Бэнксу, і адказ ляжаў на паверхні: падарыць яму астэроід”, — сказаў Галаш. Ён выказаў здагадку, што пісьменніку было б прыемна мець уласнае нябеснае цела. 

Астраном таксама расказаў, што сустракаўся з Бэнксам у юным узросце на аўтограф-сесіі. Паводле словаў Галаша, сустрэча з пісьменнікам і яго фантастычныя апавяданні пра падарожжы ў космасе натхнілі будучага спецыяліста па астэроідах на даследаванні. 

Ен Бэнкс, які памёр 9 чэрвеня 2013, атрымаў вядомасць дзякуючы раманам “Асіная фабрыка”, “Крокі па шкле”, “Мост” і “Вуліца адчаю”. Ён пачаў пісаць у 1980-я і да пачатку 2000-х зрабіўся адным з самых паспяховых брытанскіх аўтараў. Акрамя белетрыстыкі пісьменнік працаваў і ў жанры навуковай фантастыкі — пад псеўданімам Ен М. Бэнкс.

Паводле prajdzisvet.org

Чытайце таксама

апошнiя водгукi

Асабіста пасля знаёмства з кнігай узнікла жаданне завесці спецыяльны дыялектны слоўнік. Мова проста выкшталцоная. Моцна ўражаны "Выспамі".

Аповесць "Удог" - першы квіток у цікавы і незвычайны свет мастацтва слова Аўтара. Здзівіла ў першую чаргу мова і стыль. Перачытваць і разважаць.

Прачытаў пасля артыкула Ціхана Ч. на "свабодзе", застаўся ў захапленні. "Палкоўніку ніхто не піша", але пра рыбу :)

усе водгукi

Каментароў няма
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць каментары і ставіць адзнакі
Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце