Навіны

У Германіі выйшаў раман пра мастака Хаіма Суціна

“Апошняя вандроўка Суціна” (Soutines letzte Fahrt) — такую назву носіць новы раман нямецкага пісьменніка Ральфа Дутлі, прысвечаны жыццю французска-беларуска-габрэйскага мастака Хаіма Суціна (1893—1943), аднаго з самых яркіх творцаў экспрэсіянізму.

 


Дзеянне рамана адбываецца 6 жніўня 1943, калі праз абвастрэнне язвы страўніка Хаіму Суціну надзвычай тэрмінова спатрэбілася аперацыя ў Парыжы. Але зрабіць яе ў час не ўдаецца — аперацыя адкладаецца на суткі. У марфінавым трызненні мастак бачыць карціны свайго жыцця: паўсапраўдныя, паўпрыдуманыя эпізоды з дзяцінства ў Смілавічах, навучанне ў Віленскай мастацкай школе, нястомную мару пра Парыж як сусветную сталіцу мастацтва, сяброўства з Мадыльяні, нечаканую славу і канец залатых часоў у Парыжы… 

Больш падрабязна пра кнігу, а таксама пра дэталі яе набыцця можна пачытаць тут  


Пра пісьменніка: 

Ральф Дутлі (Ralph Dutli) нарадзіўся ў 1954 годзе ў Швейцарыі, у Цюрыху і Парыжы вывучаў раманістыку і русістыку. Паэт, эсэіст, перакладчык, літаратуразнаўца. 

 

prajdzisvet.org

 

 

Чытайце таксама

апошнiя водгукi

Асабіста пасля знаёмства з кнігай узнікла жаданне завесці спецыяльны дыялектны слоўнік. Мова проста выкшталцоная. Моцна ўражаны "Выспамі".

Аповесць "Удог" - першы квіток у цікавы і незвычайны свет мастацтва слова Аўтара. Здзівіла ў першую чаргу мова і стыль. Перачытваць і разважаць.

Прачытаў пасля артыкула Ціхана Ч. на "свабодзе", застаўся ў захапленні. "Палкоўніку ніхто не піша", але пра рыбу :)

усе водгукi

Каментароў няма
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць каментары і ставіць адзнакі
Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце