Навіны

У Ірландыі надрукаваны невядомыя апавяданні Джойса

Medium?1371305757

У Ірландыі надрукаваны зборнік "Гатэль Фіна", які складаецца з дзесяці невядомых для шырокай аўдыторыі апавяданняў Джэймса Джойса. 

 

Творы, якія увайшлі ў зборнік датуюцца 1923 годам. Яны былі апублікаваны толькі аднойчы — у 1963 годзе, як часткі чарнавікоў рамана Джойса "Памінкі Фінегана". 

Даследчыкі творасці Джойса сыходзяцца на тым, што раманы з "Гатэля Фіна" не былі чэрнавікамі рамана "Памінкі Фінегана", які на той час яшчэ не меў канцэптуальнага афармлення. Яны былі напісаны як самастойныя творы, а пасля часткі іх былі ўключаны ў раман. 

Выхад апавяданняў прымеркаваны да дня Блума, які адзначаецца ў Ірландыі і ва ўсім свеце 16 чэрвеня. Дата ўзята з рамана Джоса "Уліс", дзея ў якім адбываецца менавіта ў гэты дзень, а названа свята імем галоўнага героя твора Леапольда Блума.

Паводле lenta.ru

Чытайце таксама

апошнiя водгукi

Асабіста пасля знаёмства з кнігай узнікла жаданне завесці спецыяльны дыялектны слоўнік. Мова проста выкшталцоная. Моцна ўражаны "Выспамі".

Аповесць "Удог" - першы квіток у цікавы і незвычайны свет мастацтва слова Аўтара. Здзівіла ў першую чаргу мова і стыль. Перачытваць і разважаць.

Прачытаў пасля артыкула Ціхана Ч. на "свабодзе", застаўся ў захапленні. "Палкоўніку ніхто не піша", але пра рыбу :)

усе водгукi

Каментароў няма
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць каментары і ставіць адзнакі
Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце