Навіны

У Літве выйшла кніга-білінгва Алеся Разанава

Medium?1390128973

У віленскім выдавецтве "Homo liber" напрыканцы мінулага года выйшла кніга версэтаў Алеся Разанава "Падарунак хроснай маці". Зборнік двухмоўны -- поруч даюцца арыгінал і пераклад. Перастварыла версэты па-літоўску Алма Лапіньскене.

 

 У выданне ўвайшлі творы з кнігі "Лясная дарога" (2005 г.).

Aлесь Разанаў вынайшаў і распрацаваў такія паэтычныя формы як квантэмы, вершаказы, пункціры, зномы. Версэт — жанр вершаў баладнага складу, блізкі да прыпавесці, які дазваляе вызначыць «каардынаты быцця і асобы», заглыбіцца ў філасофскія роздумы.

Творы Алеся Разанава перакладаліся на шматлікія еўрапейскія мовы, ён сам перастварае з літоўскай, латышскай, грузінскай, балгарскай, сербскай, чэшскай, ангельскай моваў.

Паводле prajdzisvet.org

Чытайце таксама

апошнiя водгукi

Асабіста пасля знаёмства з кнігай узнікла жаданне завесці спецыяльны дыялектны слоўнік. Мова проста выкшталцоная. Моцна ўражаны "Выспамі".

Аповесць "Удог" - першы квіток у цікавы і незвычайны свет мастацтва слова Аўтара. Здзівіла ў першую чаргу мова і стыль. Перачытваць і разважаць.

Прачытаў пасля артыкула Ціхана Ч. на "свабодзе", застаўся ў захапленні. "Палкоўніку ніхто не піша", але пра рыбу :)

усе водгукi

Каментароў няма
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць каментары і ставіць адзнакі
Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце