Навіны

У Сеціве з'явіўся трэйлер фільма пра Сэлінджэра

Medium?1371303643
У інтэрнэце з'явіўся першы трэйлер да дакументальнага фільма Шэйна Салерна “Сэлінджэр”.

Карціна расказвае пра жыццё амерыканскага пісьменніка Джэрома Дэвіда Сэлінджэра. Вядома, што ён жыў самотнікам — не публікаваў новых твораў з 1965 году і не даваў інтэрв'ю з 1980-га. Таму ў фільме Салерна пра жыццё пісьменніка расказваюць яго сябры, сваякі і калегі. 
 
Падчас працы над фільмам Салерна ўзяў інтэрв'ю ў 150 чалавек, якія падтрымлівалі дастаткова блізкія стасункі з Сэлінджэрам. Акрамя таго, у карціну ўвайшлі фрагменты гутарак з рознымі дзеячамі культуры, уключаючы пісьменніка Гора Відала і актораў Дэні дэ Віта, Марціна Шына, Эдварда Нортана, Джона К’юсака і Філіпа Сэймура Хофмана. Яны расказваюць, як творчасць Сэлінджэра паўплывала на іх жыццё. На сайце Collider адзначаюць, што трэйлер да дакументальнага фільма Салерна выглядае “амаль як трылер”. 

Стужку “Сэлінджэр” выпусцяць у амерыканскі пракат у пачатку верасня 2013. 

Самы вядомы твор Сэлінджэра — раман “Лавец у жыце”, апублікаваны ў 1951 годзе. Пазней пісьменнік выпусціў яшчэ некалькі навелаў і шэраг апавяданняў. Яго апошняя апублікаваная праца — аповесць “16-ы дзень Хэпварта 1924”. Сэлінджэр памёр у студзені 2010-га на 92-м годзе жыцця.
Паводле prajdzisvet.org
 
Чытайце таксама

апошнiя водгукi

Асабіста пасля знаёмства з кнігай узнікла жаданне завесці спецыяльны дыялектны слоўнік. Мова проста выкшталцоная. Моцна ўражаны "Выспамі".

Аповесць "Удог" - першы квіток у цікавы і незвычайны свет мастацтва слова Аўтара. Здзівіла ў першую чаргу мова і стыль. Перачытваць і разважаць.

Прачытаў пасля артыкула Ціхана Ч. на "свабодзе", застаўся ў захапленні. "Палкоўніку ніхто не піша", але пра рыбу :)

усе водгукi

Каментароў няма
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць каментары і ставіць адзнакі
Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце