Навіны

У Яраслаўлі знойдзены аўтограф Багдановіча

Medium?1367261369

Сапраўдны аўтограф Максіма Багдановіча знойдзены ў фондах бібліятэкі Яраслаўскага дзяржаўнага пэдагагічнага ўнівэрсытэта.

«Гэта сапраўдная сэнсацыя», — падкрэсьліла Прохарава, дадаўшы, што да гэтага было вядома аб 26 сапраўдных аўтографах клясыка беларускай літаратуры, якія захоўваюцца ў розных музэях і архівах. Яраслаўскі аўтограф стаў 27-м.

 

Паводле Натальлі Прохаравай, плянуецца перадаць гэтую знаходку беларускаму боку.

Дом-музэй Максіма Багдановіча разьмешчаны ў будынку, у якім пражываў паэт з 1912 па 1914 год. Тут праводзіцца шмат розных мерапрыемстваў, конкурсаў, канцэртаў, створана група па вывучэньні беларускай мовы. Штогод дом-музэй наведваюць каля 6 тысяч наведнікаў, па жаданьні тут праводзяцца і беларускамоўныя экскурсіі.

Як вядома, Максім Багдановіч пражываў у Яраслаўлі з 1908 па 1916. Памяць пра яго яраслаўцы захоўваюць: акрамя дома-музэя ў горадзе ўсталяваны помнік Максіму Багдановічу і ёсьць вуліца, якая носіць яго імя.
 

Паводле svaboda.org

Чытайце таксама

апошнiя водгукi

Асабіста пасля знаёмства з кнігай узнікла жаданне завесці спецыяльны дыялектны слоўнік. Мова проста выкшталцоная. Моцна ўражаны "Выспамі".

Аповесць "Удог" - першы квіток у цікавы і незвычайны свет мастацтва слова Аўтара. Здзівіла ў першую чаргу мова і стыль. Перачытваць і разважаць.

Прачытаў пасля артыкула Ціхана Ч. на "свабодзе", застаўся ў захапленні. "Палкоўніку ніхто не піша", але пра рыбу :)

усе водгукi

Каментароў няма
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць каментары і ставіць адзнакі
Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце